Эльжбета Радзівіл
беларуская князёўна From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Эльжбе́та Радзіві́л (Эльжбета Мары́я князёўна Радзівіл на Нясьвіжы гербу «Трубы») (21 кастрычніка 1917, Лёндан, Вялікабрытанія — 20 ліпеня 2021) — князёўна, дачка перадапошняга ардынату Нясьвіжу Альбрэхта Радзівіла і ангелькі Дораці Паркер Дыкан (Dorothy Parker Deacon).

Шлюб Альбрэхта Радзівіла з маці Эльжбеты быў нядоўгім, Эльжбета жыла з маці ў Парыжы і толькі час ад часу адведвала бацьку ў Нясьвіжы, апошні раз — у 1935 годзе.
Remove ads
Візыты ў Беларусь
Эльжбета Радзівіл упершыню наведала незалежную Беларусь у 1993 годзе намаганьнямі прафэсара Адама Мальдзіса[2].
У траўні 2009 году адбыўся неафіцыйны візыт князёўны ў Беларусь разам зь іншымі прадстаўнікамі роду Радзівілаў, падчас якога Радзівілы наведалі Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі, Нацыянальную бібліятэку Беларусі, Нацыянальны мастацкі музэй Беларусі ў Менску, а таксама гарады Мір і Нясьвіж, вёскі Паланэчку і Ішкальдзь.
У ліпені 2009 Эльжбета Радзівіл у суправаджэньні некалькіх прадстаўнікоў роду зноў наведала Нясьвіж.
Remove ads
Стаўленьне да беларускай мовы
Ведаеце, я зараз скажу вам не зусім прыемную рэч… Гэта вялікая ганьба, што вы ў Беларусі не гаворыце па‑беларуску… Я адмыслова прыслухоўваюся ўжо колькі дзён… Ведаеце, калі б нас не пагналі адсюль у 1939‑м, я сёньня размаўляла б па‑беларуску. Бо мой бацька зь нясьвіжцамі размаўляў выключна па‑беларуску,
— заявіла Эльжбета Радзівіл падчас візыту ў Нясьвіж у ліпені 2009[3].
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads