Паланечка
вёска ў Баранавіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Палане́чка[1], Паланэ́чка[2] — вёска ў Беларусі, на рацэ Зьмейцы. Уваходзіць у склад Вольнаўскага сельсавету Баранавіцкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 481 чалавек. Знаходзіцца за 34 км на паўночны ўсход ад Баранавічаў, за 21 км ад чыгуначнай станцыі Пагарэльцы (лінія Менск — Баранавічы); аўтамабільная дарога злучае паселішча з Баранавічамі і Мірам.
Паланечка — даўняе мястэчка гістарычнай Наваградчыны. Да нашага часу тут захаваўся палац Радзівілаў у стылі клясыцызму, помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя.
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Упершыню Паланечка ўпамінаецца ў XVI ст. як мястэчка ў Наваградзкім павеце, уладаньне Рудамінаў-Дусяцкіх. Пазьней Паланечка перайшла да Радзівілаў, за якімі ў канцы XVIII — пачатку XIX стагодзьдзяў тут збудавалі палац. У палацы разьмяшчаліся вялікія бібліятэка, архіў, творы мастацтва і калекцыя манэтаў. Першым яго гаспадаром быў князь Мацей Радзівіл, павенчаны з Альжбетай Хадкевіч.
У 1751 годзе ў Паланечцы збудавалі драўляны касьцёл Святога Юр'я. У 1777 годзе мястэчка наведаў расейскі пісьменьнік Дзьмітры Фанвізін на шляху з Масквы ў Францыю, пра што напісаў у сваіх нататках.
Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Паланечка апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Жухавіцкай воласьці Наваградзкага павету. У 1819 годзе тут збудавалі вадзяны млын. На 1844 год у мястэчку было 58 двароў з поўнымі надзеламі і 32 двары з прысядзібнымі дзялянкамі. У 1845 годзе пад апякунствам Канстантына Радзівіла тут знаходзілася рэдакцыя часопісу «Народ і час», які выдаваў Я. Філіповіч (выйшаў толькі 1 нумар). К. Радзівіла ў Паланечцы наведаў паэт Уладзіслаў Сыракомля. За часамі нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у ваколіцах мястэчка дзеялі паўстанцкія аддзелы. У сярэдзіне 1880-х гадоў пад назвай Паланечка існавалі 3 населеныя пункты: мястэчка — 62 двары, касьцёл, капліца, расейская земская народная вучэльня, вадзяны млын, крама; вёска (9 двароў) і маёнтак. На 1887 год у мястэчку было 57 двароў[3]. У пачатку XX ст. існавалі аднайменныя сяло (89 двароў) і маёнтак.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Паланечку занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Паланечка абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР[4]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Паланечка апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам гміны Наваградзкага павету. У гэты час існавалі аднайменнае мястэчка (99 двароў) і фальварак (будынкаў).
У 1939 годзе Паланечка ўвайшла ў склад БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году стала цэнтрам сельсавету (з 14 красавіка 1960 да 12 верасьня 1986 году ў Савіцкім сельсавеце). Статус паселішча панізілі да вёскі. На 1998 год тут было 267 двароў, на 2000 год — 283. 26 чэрвеня 2013 году ў зьвязку зь ліквідацыяй Паланечкаўскага сельсавету вёску перадалі ў склад Вольнаўскага сельсавету[5].
- Мястэчка на старых здымках
- Касьцёл, каля 1900 г.
- Могілкавая капліца. А. Віслоцкі, 1923 г.
- Палац, сходы
- Аранжарэя
- Палац, 26.02.1917 г.
- Палац, 26.02.1917 г.
- Палац, 26.02.1917 г.
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія
- XIX стагодзьдзе: 1885 год — 454 чал.
- XX стагодзьдзе: 1901 год — 459 чал. у сяле Паланечцы і 29 чал. у маёнтку Паланечцы; 1921 год — 523 чал. у мястэчку Паланечцы і 77 чал. у фальварку Паланечцы[6]; 1998 год — 664 чал.[7]; 1999 год — 639 чал.; 2000 год — 647 чал.[8]
- XXI стагодзьдзе: 2010 год — 481 чал.
Інфраструктура
У Паланечцы працуюць сярэдняя школа, клюб, бібліятэка, пошта.
Remove ads
Турыстычная інфармацыя
Славутасьці
- Касьцёл Сьвятога Юрыя (1899)
- Млын водны (1819)
- Могілкі старыя каталіцкія
- Палац Радзівілаў (XIX ст.)
Галерэя
- Краявіды Паланечкі
- Палац, інтэр'ер
- Вадзяны млын
Дадатковыя зьвесткі
- У мясцовым касьцёле Святога Юр’я хрысьцілі Ігната Дамейку
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads