Эльчэ

From Wikipedia, the free encyclopedia

Эльчэ
Remove ads

Эльчэ (па-гішпанску: Elche) — горад на паўднёвым усходзе Гішпаніі, месьціцца ў аўтаномнай супольнасьці Валенсія, у правінцыі Алікантэ. Паводле зьвестак перапісу 2008 году Эльчэ мае насельніцтва ў 228,3 тысячы жыхароў[2], займаючы, такім чынам, трэці радок самых густанаселеных местаў супольнасьці пасьля Валенсіі й Алікантэ, а таксама ўваходзіць у сьпіс 20 найбуйнейшых гішпанскіх гарадоў.

Хуткія факты

Частка муніцыпалітэту зьяўляецца прыбярэжнай, але галоўная частка гораду месьціцца на адлегласьці каля 11 км ад Міжземнага мора. Невялікі ручай называецца Віналёпа працякае праз горад, падзяляючы яго на дзьве часткі.

Remove ads

Гісторыя

Ля Алькудыя знаходзіцца за 10 км ад месца разьмяшчэньня сучаснага гораду й зьяўляецца непасрэдным папярэднікам Эльчэ. Гэтае ранейшае места было заселена грэкамі, а затым занятая картагенянамі й рымлянамі. Грэцкія каляністы стварылі тут сваю калёнію, назваўшы яе Гэліке каля 600 году да н. э. Рымляне называлі горад Ілісі (гішп. Ilici) і надалі яму статус калёніі, пасьля кароткага бізантыйскага валадарства, готы занялі горад і ўсталявалі ў ім біскупскі пасад.

Эльчэ страціў сваё значэньне ў пэрыяд маўрытанскай акупацыі. Арагонскі кароль Хаймэ II узяў горад у XIII стагодзьдзі падчас Рэканкісты. Горад рос на працягу XVIII стагодзьдзя й стаў гуляць больш важную ролю ў XIX стагодзьдзі з прыходам сюды чыгункі й буму прамысловага разьвіцьця.

Remove ads

Спорт

У горадзе маецца футбольны клюб «Эльчэ».

Гарады-сябры

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads