Томаш Суслаў

славацкі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Томаш Суслаў
Remove ads

Томаш Суслаў (па-славацку: Tomáš Suslov; нар. 7 чэрвеня 2002 году) — славацкі футбаліст, атакуючы паўабаронца італьянскага клюбу «Вэрона» і нацыянальнай зборнай Славаччыны.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Займаўся футболам на радзіме, аднак у 2018 годзе прыяднаўся да нідэрляндзкага «Гронінгену», склаўшы кантракт на два гады. У верасьні 2023 году далучыўся да італьянскай «Вэроны» на правах арэнды. Паводле дамовы італьянскі клюб меў магчымысьць выкупіць пры патрэбе кантракт футбаліста[2]. У выніку «Вэрона» скарысталася магчымасьцю, у выніку чаго 31 студзеня 2024 году Суслаў склаў працоўную дамову з клюбам да чэрвеня 2027 году[3].

Міжнародная

Лічыцца адным з найлепшых гульцоў свайго пакаленьня ў Славаччыне. Суслаў рэгулярна браў удзел у матчах зборных усіх катэгорыяў. Дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Славаччыны 18 лістапада 2020 году ў матчы Лігі нацыяў супраць зборнай Чэхіі, выйшаўшы на замену Альбэрту Руснаку на 62-й хвіліне і стаўшы наймаладзейшым славацкім футбалістам ува ўсе часы[4]. Свой першы мяч улучыў у браму зборнай Беларусі ў матчы Лігі нацыяў у чэрвені 2022 году[5].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads