Эмэрсан Мнангагва
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Э́мэрсан Дамбудза Мнангагва (па-шонску: Emmerson Dambudzo Mnangagwa; нар. 15 верасьня 1942 году, Зьвішаванэ) — зімбабвійскі[a][4] дзяржаўны дзеяч, палітык. Прэзыдэнт Зымбабвэ з 24 лістапада 2017 году. Старшыня партыі «Зымбабвійскі афрыканскі народны саюз — Патрыятычны фронт» з 19 лістапада 2017 году.
Прымаў удзельнік у партызанскай вайне, адзін з кіраўнікоў партыі «Зімбабвійскі афрыканскі народны саюз — Патрыятычны фронт». З 1980 займаў шэраг ключавых пасадаў ва ўрадзе і сілавых структурах, у 2000—2005 быў старшынём ніжняй палаты сойму. З 12 сьнежня 2014 па 7 лістапада 2017 — першы намесьнік галавы краіны Зімбабвэ. Лічыўся бліжэйшым паплечнікам і пераемнікам прэзыдэнта Мугабэ. У лістападзе 2017 году раптоўна быў адхілены ад пасады. Пасьля ваеннага перавароту вярнуўся да ўлады, стаўшы старшынём і першым сакратаром кіруючай партыі «Зімбабвійскі афрыканскі народны саюз — Патрыятычны фронт», а пасьля стаў часовым кіраўніком дзяржавы пасьля адстаўкі Робэрта Мугабэ. 30 ліпеня 2018 году Э. Мнангагва перамог на выбарах на пасаду галавы краіны[5]. А. Лукашэнка павінвашаў Э. Мнангагва зь перамогаю[6]. 17 студзеня 2019 году Э. Мнангагва прыехаў на Беларусь і сустрэўся з Лукашэнкам[7][8].
Remove ads
Крыніцы
Заўвагі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads