Робэрт Мугабэ

From Wikipedia, the free encyclopedia

Робэрт Мугабэ
Remove ads

Ро́бэрт Габрые́ль Муга́бэ (па-ангельску: Robert Gabriel Mugabe; 21 лютага 1924 году, Кутама, каля Солзбэры — 6 верасьня 2019 году, Сынгапур[2][3][4]) — зымбабвійскі палітык, прэзыдэнт Зымбабвэ ў 1987—2017 гадах.

Хуткія факты Прэзыдэнт Зымбабвэ, Папярэднік ...

Прэм’ер-міністар Зымбабвэ ў 1980—1987 гадах, старшыня кіроўнай партыі Зымбабвэ ЗАНС-АР да 19 лістапада 2017 году. З 30 студзеня 2015 году па 30 студзеня 2016 году ўзначальваў Афрыканскі саюз.

Remove ads

Вучоба. Дарослае жыцьцё

Веравызнаньне — каталік. Вучыўся ў езуіцкай школе. Вучыўся на настаўніка. Удзельнічаў у заснаваньні незалежніцкага руху ў Зымбабвэ. Пасьля прыходу да ўлады ўсталяваў самадзяржаўную ўладу. Вядомы перасьледамі на «белых сялянаў» (2001) і славеснымі нараканьнямі да ЗША. Заяўляе прыхільнасьць сацыялізму праз адмову ад рынкавай эканомікі па праграме МВФ, выступае прыхільнікам нацыяналізацыі прамысловасьці й канцэпцыі «цьвердых цэн» на жыцьцёва патрэбныя тавары. З-за гэтага Мугабэ на Захадзе абвінавачваецца ў парушэньні правоў чалавека, карупцыі, правальнай эканамічнай палітыцы й чорным расізьме. Пашырана яго характарыстыка як дыктатара.

З 24 ліпеня 2014 году пасьля адстаўкі прэзыдэнта Ізраілю Шымона Пэрэса зьяўляецца самым пажылым дзейным кіраўніком дзяржавы ў сьвеце, зь невялікім перапынкам з 13 кастрычніка па 1 сьнежня 2016 году, калі тытул самага пажылога дзейнага кіраўніка дзяржавы заняў апякун Тайлянду — Пром Тынсуланан.

Remove ads

Адстаўка

У лістападзе 2017 году ў выніку вайсковага перавароту ў Зымбабвэ Робэрт Мугабэ адхілены ад улады[5][6] й зьмешчаны пад хатні арышт[7][8][9][10], затрыманы некалькі міністраў ураду Зымбабвэ.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads