Эміль Бэрнар
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Эміль Бэрнар (па-француску: Émile Bernard, 28 красавіка 1868, Ліль — 16 красавіка 1941, Парыж) — францускі мастак-нэаімпрэсіяніст, адзін з тэарэтыкаў сымбалізму ў мастацтве.
Remove ads
Жыцьцё і творчасьць
У 1886 годзе паступіў вучыцца жывапісу ў парыскае мастацкае атэлье Фэрнана Кармона, дзе знаёміцца з Анры дэ Тулюз-Лятрэкам і ван Гогам. У тым жа годзе яго выгналі з атэлье «за ўпартасьць». У 1886—1888 гадах жыў у Понт-Авэне, дзе далучышся да мастацкай групы Понт-Авэн і зрабіўся сябрам Гагена. Там, у 1887 годзе, сумесна з Люі Анкетэнам, распрацоўвае клуазанісцкі стыль жывапісу.
У 1890 годзе перажывае рэлігійны крызіс, пасьля чаго майстар зьвяртаецца да прадметаў і сюжэтаў сярэднявечнага мастацтва. У 1891 годзе разрывае сяброўства з Гагенам і далучаецца да сымбалісцкай групы Адылона Рэдона і Фэрдынанда Ходлера.
У 1893—1903 гадах падарожнічае па Эгіпце, Італіі і Гішпаніі. У гэтыя гады стварае па большай частцы рэлігійныя і сымбалісцкія карціны.
Remove ads
Творчасьць
Бэрнар, зьяўляўся адным з выбітных майстроў групы Порт-Авэн, у пачатку сваёй творчасьці схіляўся да прымітывізму, у канцы жыцьця капіяваў палотны вэнэцыянскіх майстроў. У той жа час творчасьць Бэрнара аказала вырашальны ўплыў на працы Паблё Пікаса ў яго «блакітны перыяд». Доўгія сяброўскія адносіны Бэрнара з ван Гогам, Гагенам і Сэзанам пакінулі пасьля сябе вельмі каштоўную для дасьледчыкаў творчасьці мастакоў перапіску.
Remove ads
Літаратура
- Fred Leeman, Émile Bernard (1868—1941), Citadelles & Mazenod éditeurs; Wildenstein Institute Publications, 2013, 495 p. ISBN 9782850885716
- Jean-Jacques Luthi und Armand Israël: Émile Bernard 1868—1941, Editions de l’Amateur, ISBN 2-85917-387-0
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads