Эміль Якабсэн

дацкі гандбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Эміль Якабсэн
Remove ads

Эміль Якабсэн (па-дацку: Emil Jakobsen; нар. 24 студзеня 1998 году) — дацкі гандбаліст нямецкага клюбу «Фленсбург-Гандэвіт» і нацыянальнай зборнай Даніі. Гуляе на пазыцыі левага скрайняга гульца.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Якабсэн пачаў гуляць у гандбол у сваім родным горадзе ў клюбе «Кертэмінэ». Яшчэ маладзёнам далучыўся да клюбу ГОГ, дзе спачатку спаборнічаў у моладзевых камандах клюбу. У 2016 годзе дэбютаваў у чэмпіянаце Даніі ў складзе каманды. У 2018 і 2019 гадоў быў адзначаны званьнем таленавітасьцю году[1]. У сэзоне 2019—2020 гадоў, які быў перапынены праз пошасьць каранавірусу, ягоная каманда займала другое месца пасьля 24 з 26 матчаў асноўнага этапу. Пры гэтым гулец быў пятым найлепшым бамбардзірам лігі, закінуўшы 133 мячы, 58 зь якіх былі зробленыя зь сямімэтровых кідкоў. У 2021 годзе паводле вынікаў Лігі чэмпіёнаў стаў найлепшым бамбардзірам турніру, пацэліўшы ў браму супернікаў 111 галоў[2]. У тым жа годзе прыяднаўся да нямецкага клюбу «Фленсбург-Гандэвіт»[3]. У 2024 годзе ў складзе каманды стаў пераможцам Лігі чэмпіёнаў, закінуўшы 18 з 19 кідкоў у выніковым турніры фіналу чатырох. У 2022 годзе было абвешчана, што гулец падоўжыў кантракт з клюбам да 2026 году[4].

Міжнародная

Дэбютаваў у складзе зборнай Даніі ў 2019 годзе ў матчы супраць зборнай Чарнагорыі. У складзе зборнай станавіўся чэмпіёнам сьвету і пераможцам летніх Алімпійскіх гульняў.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads