Эмілі Брантэ

ангельская пісьменьніца From Wikipedia, the free encyclopedia

Эмілі Брантэ
Remove ads

Э́мілі Джэйн Брантэ́ (па-ангельску: Emily Jane Brontë; 30 ліпеня 1818, Торнтан, Ангельшчына — 19 сьнежня 1848, Гаўорт, Ангельшчына) — ангельская пісьменьніца і паэтка, аўтарка сусьветна вядомага рамана «Навальнічны перавал»[9]. Лічыцца клясыкам ангельскай літаратуры.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Імя пры нараджэньні ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Thumb
Тры сястры Брантэ. Карціна, напісаная Бранўелам Брантэ ў 1834 годзе. Зьлева направа намаляваныя: Эн, Эмілі і Шарлота (бачная таксама цень Бранўела, які зьявіўся, калі ён сьцёр сваё адлюстраваньне)
Thumb
Будынак «Brontë Parsonage», цяпер музэй, у Геўорце, Ёркшыр, Ангельшчына. Былы сямейны будынак сясьцёр Брантэ: Шарлоты, Эмілі і Эн.

Эмілі Джэйн Брантэ нарадзілася 30 ліпеня 1818 году ў Торнтане ля Брэдфарду, Ёркшыр, Ангельшчына, Вялікабрытанія. Яна была дачкой Патрыка Брантэ, сьвятара, і Марыі Брэнўэл, якая паходзіла з купецкага асяродзьдзя. У яе былі старэйшыя сёстры Марыя, Элізабэт, Шарлёта, малодшая сястра Эн і старэйшы брат Бранўел Брантэ.

У 1820 годзе сям’я пераехала ў вёску Геўорт(en), так як Патрык Брантэ, бацька Эмілі, атрымаў тут месца сьвятара.

15 верасьня 1821 году памерла маці Емілі — Марыя Брантэ. Пасьля сьмерці маці тры старэйшыя дзяўчынкі былі зьмешчаныя ў школу для дзяцей-сірот беднага духавенства, якая ўяўляла сабой змрочную ўстанову, дзе маленькія выхаванкі пакутавалі ад холаду і голаду, даволі жорсткага абыходжаньня. Пасьля сьмерці ад сухотаў двух старэйшых дачок, Марыі і Элізабэт, сьвятар забраў дадому ледзь жывую Шарлёту. Пасьля сьмерці Марыі Брантэ яе родная сястра Элізабэт займалася выхаваньнем дзяцей. Менавіта яна пазьней стала правобразам Нэлі Дзін у рамане «Навальнічны перавал».

Некаторы час Эмілі Брантэ разам з Шарлётай вучылася ў дабрачыннай школе ў Кован-Брыдж.

Творчасьць

У 1847 годзе быў выдадзены раман Эмілі Брантэ «Навальнічны перавал», які пасьля прынёс ёй славу.

Сьмерць

У верасьні 1848 году Эмілі прастудзілася на пахаваньні брата Бранўела Брантэ й 19 сьнежня памерла ад сухотаў.

Remove ads

Ушанаваньне памяці

У гонар Эмілі Брантэ названы кратар на Мэркурыі. Эмілі Брантэ намаляваная на брытанскай паштовай марцы 1980 году.

Бібліяграфія

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads