Ёркшыр

гістарычнае графства Ангельшчыны From Wikipedia, the free encyclopedia

Ёркшыр
Remove ads

Ё́ркшыр (па-ангельску: Yorkshire, [ˈjɔrkʃər] — гістарычнае графства на поўначы Ангельшчыны, найвялікшае ў Вялікабрытаніі[3]. Плошча — 11 903 км².

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...

Мяжуе зь іншымі гістарычнымі графствамі: Дарэмам, Лінкальншырам, Нотынгэмшырам, Дэрбішырам, Чэшырам, Лянкашырам і Ўэстмарлэндам[4]. Падзяляецца на тры гістарычныя раёны, або райдынгі: паўночны, заходні і ўсходні.

Thumb
Абацтва Рыво у Ёркшыры

Цяпер Ёркшыр не зьяўляецца адміністрацыйнаю адзінкаю: у 1974 року была праведзеная рэарганізацыя, і гістарычнае графства было пераўтворанае ў адміністрацыйныя графствы Паўночны Ёркшыр, Паўднёвы Ёркшыр, Заходні Ёркшыр ды Ўсходні райдынг Ёркшыру. Большая частка Ёркшыру ўваходзіць у склад рэгіёну Ёркшыр і Гамбэр.

Назва графства складаецца з назвы цэнтральнага месца Ёрк ды ангельскае адміністрацыйнае адзінкі шыр. Акрамя Ёрку, іншымі местамі зьяўляюцца Лідс, Шэфілд, Кінгстан-апон-Гал, Брэдфард ды Ўэйкфілд.

Эмблема Ёркшыру — белая ружа каралеўскага роду Ёркаў, якая выкарыстоўваецца і на сьцягу графства.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads