Эндзі Кэрал
ангельскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Эндру Томас «Эндзі» Кэрал (па-ангельску: Andrew Thomas «Andy» Carroll; нар. 6 студзеня 1989 году, Гейтсгэд, Ангельшчына) — ангельскі футбаліст, нападнік. Былы гулец нацыянальнай зборнай Ангельшчыны. Эндру на момант свайго пераходу ў «Лівэрпул» зьяўляўся самым дарагім ангельскім футбалістам пасьля таго, як быў набыты лівэрпулаўскай камандай у «Ньюкасл Юнайтэд» за £35 млн 31 студзеня 2011 году[5]. Кэрал зьяўляўся васьмым самым дарагім футбалістам у гісторыі, а таксама другім самым дарагім гульцом у брытанскім футболе пасьля Фэрнанда Торэса, які пераехаў зь «Лівэрпулу» ў «Чэлсі» за 50 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў у той жа дзень калі Кэрал падпісаў кантракт зь «Лівэрпулам».
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads