Энтані Гордан

ангельскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Энтані Гордан
Remove ads

Энтані Гордан (па-ангельску: Anthony Gordon; нар. 24 лютага 2001 году) — ангельскі футбаліст, нападнік клюбу «Ньюкасл Юнайтэд» і нацыянальнай зборнай Ангельшчыны. Вядомы сваім хуткастнымі здольнасьцямі, галявымі навычкамі і дрыблінгам.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Займаўся ў акадэміях «Лівэрпулу» і «Эвэртану». Дэбютаваў у складзе апошняй з памянёных камандаў 6 сьнежня 2017 году ў матчы Лігі Эўропы супраць кіпрскага «Апалёну». 18 студзеня 2020 году Гордан дэбютаваў у Прэм’ер-лізе, выйшаўшы на замену ў матчы супраць «Ўэст Гэм Юнайтэд» (1:1). Пачаў часьцей гуляць у складзе клюбу з сэзону 2021—2022 гадоў. Свой першы гол у ангельскім першынстве забіў 2 студзеня 2022 году ў матчы супраць «Брайтан энд Гоўв Альбіёну»[4]. У траўні быў названы найлепшым маладым гульцом году каманды з боку прыхільнікам клюбу[5]. Падчас летняга трансфэрнага вакна 2022 году яго зьвязвалі з «Чэлсі»[6][7]. Падчас студзеньскага трансфэрнага вакна Sky Sports паведамляла, што Гордан не зьявіўся на трэнаваньне, каб прымусіць кіраўніцтва каманды даць дазвол на ягоны пераход у «Ньюкасл Юнайтэд»[8].

29 студзеня 2023 году Гордан прыяднаўся да «Ньюкасл Юнайтэд» згодна з доўгатэрміновай дамовай[9]. Сума трансфэру, як паведамляла BBC Sport, першапачаткова складала 40 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў з патэнцыйным бонусам[10]. У новай дружыне запачаткаваў кар’еру 4 лютага, выйшаўшы на замену на 69-й хвіліне ў хатнім нічыйным матчы супраць «Ўэст Гэм Юнайтэд» (1:1)[11].

Міжнародная

У складзе нацыянальнай зборнай Ангельшчыны дэбютаваў 23 сакавіка 2024 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Бразыліі[12]. Быў абраны ў склад зборнай на чэмпіянат Эўропы 2024 году. Першым голам у складзе нацыянальнай каманды адзначыўся 17 лістапада таго ж году ў матчы супраць зборнай Ірляндыі[13].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads