Эн Энрайт

From Wikipedia, the free encyclopedia

Эн Энрайт
Remove ads

Эн Энрайт (па-ангельску: Anne Enright; нар. 11 лістапада 1962) — ірляндзкая пісьменьніца. Ляўрэат Букераўскай прэміі 2007 году за раман «Збор»[2].

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзілася ...
Remove ads

Біяграфія

Эн Энрайт нарадзілася ў Дубліне, вывучала літаратуру ва ўнівэрсытэце Усходняй Англіі. Выхоўвае сына й дачку.

Творчасьць

Раман Энрайт «Збор» апавядае аб вялікай ірляндзкай сям’і, якая перажыла драму. Галоўная гераіня — ірляндзкая жанчына.

Уручэньне букера

Рашэньне журы стала поўнай нечаканасьцю для ўсіх. 45-гадовая жыхарка Дубліна ніколі не значылася ў ліку фаварытаў. Старшыня журы сэр Говард Дэвіс назваў кнігу «магутнай, нязручнай і часам злоснай». Сама пераможца ацаніла сваю працу сьціпла: маўляў, гэта проста сямейная сага. «Самае галоўнае ў сям’і — гэта тое, што яна непазьбежная, ад яе нікуды не дзенесься. Па сутнасьці, усе сем’і аднолькавыя, паколькі сямейныя гісторыі паўтараюцца: у сем’ях ёсьць п’яніцы, крыўднікі дзяцей і шмат чаго яшчэ», — сказала Энрайт на прэс-канфэрэнцыі.

Творы

  • 1991 «Мініятурная нявіньніца» (The Portable Virgin)
  • 1995 «Парык майго таты знасіўся» (The Wig My Father Wore)
  • 2000 «Што табе падабаецца?» (What Are You Like?)
  • 2002 «Радасьць Элізы Лінч» (The Pleasure of Eliza Lynch)
  • 2004 «Пусканьне бурбалак: нашмат затрымалася ў мацярынстве» (Making Babies: Stumbling into Motherhood)
  • 2007 «Збор» (The Gathering)
  • 2008 «Арышт карцін» (Taking Pictures) — кароткія аповеды
  • 2009 «Учорашняя пагода» (Yesterday’s Weather)
  • 2011 «Забыты вальс» (The Forgotten Waltz)
Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads