Эн (дэпартамэнт)
францускі дэпартамэнт From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Эн (па-француску: Ain) — дэпартамэнт на ўсходзе Францыі, адзін з дэпартамэнтаў рэгіёну Авэрнь — Рона-Альпы (да 1 студзеня 2016 у складзе рэгіёну Рона-Альпы). Парадкавы нумар 01. Адміністрацыйны цэнтар — Бург-ан-Брэс. Насельніцтва 612 191 чалавек (2012 г.).
Плошча тэрыторыі 5 762 км². Дэпартамэнт разьмешчаны ў міжрэччы Роны і Соны, на паўднёвых адгор’ях Юрскіх гор.
Дэпартамэнт уключае 4 акругі, 23 кантоны і 419 камунаў.
Эн — адзін зь першых дэпартамэнтаў, створаных падчас Вялікай францускай рэвалюцыі ў сакавіку 1790 году. Паўстаў на тэрыторыі былых правінцыяў Брэс, Бюжэ, Домбр і Жэз. Назва паходзіць ад ракі Эн.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads