Эрмітажныя каты
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Эрміта́жныя каты́ — каты, якіх афіцыйна трымаюць на тэрыторыі пецярбурскага Зімняга палацу з часоў, калі ён быў пабудаваны, з мэтай прадухіленьня інтэнсіўнага расплоджаньня пацукоў і мышоў у Эрмітажы. Паводле словаў дырэктару музэю Міхаіла Піятроўскага, «каты́ — легенда эрмітажнага жыцьця і яго неад’емная частка»[1], а «інтэрвію і здымкі пра катоў, не радзейшыя, чым пра Рэмбранта»[2].

Remove ads
Гісторыя
Лічыцца, што гісторыя эрмітажных катоў пачынаецца з прывезенага зь Нідэрляндаў Пятром I ката па мянушцы Васіль, якога пасялілі ў драўляным Зімнім палацы[3][4]. Паводле іншай вэрсіі, Пётар узяў Васіля ў 1724 годзе з дому галяндзкага купца, які гандляваў на Валагодчыне[5].
У XVIII стагодзьдзі ў Зімнім палацы расплодзілася вялікая колькасьць мышоў ды пацукоў, якія наносілі істотную шкоду будынку. Паводле паданьня, да імпэратрыцы Лізаветы Пятроўны дайшлі чуткі, што ў Казані, дзякуючы катам, не засталося грызуноў. У 1745 годзе яна загадала даслаць з Казані да двару 30 найлепшых катоў[6]. Заснавальніца Эрмітажу імпэратрыца Кацярына II катоў не любіла, але пакінула іх у палацы і надала ім статус «ахоўнікаў карцінных галерэяў»[7].
Каты жылі ў палацы і ў XIX—XX стагодзьдзях. Падчас блякады Ленінграду ўсе каты загінулі, а Зімні літаральна кішэў пацукамі[8]. Пасьля вайны ў Ленінград з Омску, Цюмені і Іркуцку было завезена 5 тысячаў катоў, і неўзабаве пацукі зьніклі[9].
У наш час кожны эрмітажны кот мае асабісты пашпарт, вэтэрынарную картку і афіцыйна лічыцца кваліфікаваным адмыслоўцам па ачыстцы музэйных сутарэньняў ад пацукоў[10]. Катоў трымаюць у добрых умовах. Пры музэі існуе Клюб сяброў катоў Эрмітажу, а штовясну музэй ладзіць «Дзень эрмітажнага ката».
Remove ads
Глядзіце таксама
- Сквэр сыбірскіх катоў
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads