Эрмітаж
мастацкі музэй у Санкт-Пецярбургу (Расея) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Эрмітаж (па-расейску: Эрмитаж) у Санкт-Пецярбургу — найбуйнейшы расейскі музэй мастацтва й культуры, адзін з найстаражытнейшых у сьвеце, які спачатку існаваў толькі як уласны збор Кацярыны ІІ, а цяпер зьмяшчае каля трох мільёнаў экспанатаў, якія адлюстроўваюць разьвіцьцё сусьветнага мастацтва зь першабытных часоў да канца XX стагодзьдзя. У 1764 годзе Кацярына II набыла першыя зборы галяндзкага й флямандзкага жывапісу, таму гэты год лічыцца датай заснаваньня музэю. На сёньняшні дзень усе экспанаты зьмешчаны, галоўным чынам, у дзесяці будынках:
- Галоўны музэйны комплекс
- Зімні Палац Пятра І
- Стары Эрмітаж
- Новы Эрмітаж
- Малы Эрмітаж
- Эрмітажны тэатар
- Запасны дом
 
- Галоўны Штаб
- Палац Меншыкава
- Музэй фарфору
- Рэстаўрацыйны цэнтар «Старая деревня»
| Музэй | |
| Эрмітаж Эрмитаж | |
|  Эрмітаж | |
| Краіна | Расея | 
| Санкт-Пецярбурґ | Санкт-Пецярбург[1] | 
| Каардынаты | 59°56′25″ пн. ш. 30°18′50″ у. д. | 
| Аўтар праекту | Франчэска Растрэлі | 
| Заснавальнік | Кацярына II[2] | 
| Дата заснаваньня | 1764 | 
| Будаваньне | 1754—1762 гады | 
| Статус | музэй | 
| Сайт | Афіцыйны сайт | 
| Эрмітаж на мапе Расеі   Эрмітаж | |
|  Эрмітаж на Вікісховішчы | |
Эрмітаж знаходзіцца пад кіраўніцтвам М. Б. Піятроўскага.[3] Існуюць філіялы музэю ў Казані й Амстэрдаме. Уваход вольны для дзяцей і студэнтаў, а кожны чацьвер — для ўсіх.
Remove ads
Зборы
Мастацтва й культура Заходняй Эўропы
Эрмітаж зьмяшчае шматлікія карціны прадстаўнікоў італьянскага і гішпанскага мастацтва, такіх як Паолё Вэранэзэ, Джарджонэ, Тыцыян, Рафаэль, Вэляскес, Тынтарэта, Мурыліё, Эль Грэка і Леанарда да Вінчы (Мадона Бэнуа, Мадона Літа). Таксама ў Эрмітажы зьмешчаны скульптуры, у тым ліку выславёнага Мікелянджэлё, маёліка й габэлены заходнеэўрапейскіх майстроў. У паўднёвай частцы Новага Эрмітажу месьцяцца зборы флямандзкага й галяндзкага жывапісу часоў барока, сярод іх палотны ван Дэйка, Рубэнса й Рэмбранта. На другім паверсе Зімняга Палацу зьмешчаны карціны заходнеэўрапейскіх прыхільнікаў нэаклясыцызму, імпрэсіянізму і постмадэрнізму, такіх як Клёда Манэ, Рэнуара, Ван Гога і Гагена, прадстаўнікоў сучаснага мастацтва, прыкладам, палотны Матыса, Дэрэна і іншых фавістаў, а таксама Пікаса і Кандзінскага.
Remove ads
Эрмітаж у мастацтве
- Фільм «Вайна і мір» (1967) паводле эпапеі Льва Талстога быў часткова зьняты ў Зімнім Палацы.
- У 2002 годзе Аляксандар Сакураў зьняў фільм «Рускі каўчэг», які знаёміць гледачоў з трохсотгадовай гісторыяй Зімняга палацу.
- У 2007 годзе быў створаны расейскі дакумэнтальны фільм «Прадаць Эрмітаж. Як сыходзілі шэдэўры»
Глядзіце таксама
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
