Эрнэстас Галванаўскас

летувіскі дзяржаўны й грамадзка-палітычны дзеяч, выкладчык From Wikipedia, the free encyclopedia

Эрнэстас Галванаўскас
Remove ads

Эрнэстас Ґалванаўскас (па-летувіску: Ernestas Galvanauskas; 20 лістапада 1882, Зізоніс, цяпер Біржаўскі раён, Летува — 24 ліпеня 1967, Экс-ле-Бан, Францыя) — летувіскі дзяржаўны й грамадзка-палітычны дзеяч, выкладчык.

Хуткія факты Міністар-старшыня ўраду Летувы, Асабістыя зьвесткі ...
Remove ads

Раньнія гады

Вучыўся ў пачатковай школе ў Вабалінінках і ў двухгадовай рэальнай вучэльні ў Панявежы. Скончыў гімназію ў Мітаве (цяпер Елгава). У 1902—1904, 1906—1908 вучыўся ў Пецярбурскім Горным інстытуце. У 1905 удзельнічаў у стварэньні Летувіскага сялянскага зьвязу, які неўзабаве аб’ядналася зь Летувіскай дэмакратычнай партыяй. У 1908—1912 завяршаў адукацыю ў Льежы. У 1913 атрымаў дыплём электраінжэнэра. Супрацоўнічаў у газэтах «Vilniaus žinios» (па-беларуску: Віленскія весткі), «Lietuvos ūkininkas» (па-беларуску: Летувіскі гаспадар). Аўтар шэрагу навуковых прац. У 1913 працаваў у Сэрбіі у кансорцыюме францускіх банкаў. У 1918 удзельнічаў у Парыскай мірнай канфэрэнцыі, у 1919 арганізаваў летувіскае інфармацыйнае бюро ў Парыжы.

Remove ads

Дзяржаўная дзейнасьць

Міністар-старшыня пятага кабінэту міністраў і міністар фінансаў, гандлю і прамысловасьці (7 кастрычніка 1919 — 19 чэрвеня 1920). У шостым урадзе Казыса Грынюса (19 чэрвеня 1920 — 2 лютага 1922) міністар фінансаў, гандлю і прамысловасьці, выканаўца абавязкаў міністра транспарту. У сёмым (2 лютага 1922 — 22 лютага 1923), восьмым (23 лютага 1923 — 29 чэрвеня 1923), дзявятым (29 чэрвеня 1923 — 18 чэрвеня 1924 урадах Летувы міністар-старшыня і міністар замежных справаў. Адначасова ў восьмым і дзявятым урадах, гэта значыць у лютым 1923-чэрвені 1924, выконваў абавязкі міністра па справах беларусаў.

Пры ім у 1922 быў заснаваны Ўнівэрсытэт Вітаўта Вялікага ў Коўне. У 1923 адбылася акупацыя Летувой Клайпеды. У 1924—1927 прадстаўнік Летувы ў Лёндане, дамогся прызнаньня Клайпеды за Летувой.

Remove ads

Клайпеда

У 1927—1928 старшыня кіраваньня Клайпедзкага порту. Заснаваў у Клайпедзе таварыства танных кватэраў для працоўных летувісаў. У 1934—1939 першы рэктар Клайпедзкага камэрцыйнага інстытуту.

Позьнія гады

Ува ўрадзе Антанаса Мэркіса (21 лістапада 1939 — 17 чэрвеня 1940) быў міністрам фінансаў. У 1940 выканаўца абавязкаў міністра транспарту. У студзені 1941 увайшоў у Летувіскі нацыянальны камітэт і быў яго старшынём. Камітэт быў створаны за мяжой у верасьні 1940 на ініцыятыву амбасадараў незалежнае Летувіскае Рэспублікі, якія заставаліся за мяжой, і пры ўдзеле прэзыдэнта-ўцекача Антанаса Смэтоны. Меркавалася, што Нацыянальны камітэт трансфармуецца ў летувіскі ўрад у выгнаньні. Аднак ніякай істотнай ролі камітэт не згуляў. У 1941 арыштаваны немцамі.

У 1944 эміграваў у Нямеччыну, быў сябрам Найвышэйшага летувіскага вызвольнага камітэту. У 1947 пераехаў на Мадагаскар, дзе выкладаў у мясцовым унівэрсытэце, заснаваў камэрцыйныя й прамысловыя курсы. У 1963 эміграваў у Францыю, дзе й памёр.

Remove ads

Працы

Папярэднік
Мыколас Сьляжавічус
Казыс Ґрынюс
Прэм’ер-міністар Летувы
7 кастрычніка 1919—19 чэрвеня 1920
2 лютага 1922—18 чэрвеня 1924
Наступнік
Казыс Ґрынюс
Антанас Тумэнас
Папярэднік
Уладас Юрґуціс
Міністар замежных справаў Летувы
29 чэрвеня 1923—18 чэрвеня 1924
Наступнік
Вальдэмарас Чарнецкіс
Папярэднік
Дамінік Сямашка
В.а. міністра беларускіх справаў Летувы
люты 1923 — чэрвень 1924
Наступнік
пасада скасаваная
Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads