Эўдокс Кнідзкі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Эўдокс Кнідзкі
Remove ads

Эўдокс Кні́дзкі (па-старажытнагрэцку: Εὔδοξος ὁ Κνίδιος) — старажытнагрэцкі астраном і матэматык, сваю мянушку атрымаў ад старажытнагрэцкае калёніі Кнід, дзе ён жыў і памёр. Таксама вядомы як лекар, філёзаф, музыка, аратар і законазнаўца.

Хуткія факты Род дзейнасьці, Дата нараджэньня ...
Remove ads

Біяґрафія

Аб жыцьці Эўдокса вядома мала. Нарадзіўся ў старажытнагрэйкай калёніі Кнід, што ў сучаснай Турэччыне. Вучыўся мэдыцыне й матэматыцы, затым далучыўся да школы Плятона ў Атэнах. Вывучаў астраномію ў Геліёпалісе (сучасны Эгіпет).

Заснаваў сваю матэматычна-астранамічную школу ў мястэчку Кізыкас, чытаў там лекцыі аб філязофіі, мэтэаралёґіі й астраноміі. Паводле старажытнагрэцкага позьнеантычнага гісторыка Дыяґена Лаэрцкага(be), меў чатырох дзяцей (тры дачкі і адзін сын).

Памёр у 355 да н. э., маючы вялікую пашану сярод суайчыньнікаў. У гонар навукоўцы названы кратэры на Марсе й Месяцы.

Remove ads

Дзейнасьць

Астраномія

Пабудаваў абсэрваторыю ў Кізікасе. У гэтай абсэрваторыі праводзіліся сыстэматычныя назіраньні за зорным небам, школай ягоных вучняў быў выпушчаны першы ў Грэцыі яго каталёґ.

Матэматыка

Эўдокс дабіўся велізарных вынікаў у матэматычнай працы. Эўдоксам былі створаны агульная тэорыя зносінаў і мэтад вычэрпваньня.

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads