Эўрапейская грашовая адзінка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Эўрапейская грашовая адзінка
Remove ads

Эўрапейская грашовая адзінка (анг. ECUтрансьліт. ЭКЮ) — складаная разьліковая грашовая адзінка краінаў-удзельніц Эўрапейскай супольнасьці, уведзеная ў дзеяньне 13 сакавіка 1979 року. 1 студзеня 1999 року на зьмену ЭКЮ прыйшла грашовая адзінка Эўразьвязуэўра.

Хуткія факты Краіна, Код ISO-4217 ...
Remove ads

Мінуўшчына

Да ўвядзеньня ЭКЮ ў разьліках выкарыстоўвалася Эўрапейская адзінка разьліку(en), абменны курс якой таксама быў роўны аднаму ЭКЮ. Мінімізацыя ваганьняў курсаў нацыянальных валютаў і ЭКЮ забясьпечвалася мэханізмам валютных курсаў ERM(en). ЭКЮ таксама выкарыстоўваўся ў некаторых міжнародных фінансавых транзакцыях.

Абарачэньне

ЭКЮ мела код XEU паводле ISO 4217. Існавала толькі ў безнаяўных разьліках, манэты выпускаліся толькі ў некаторых краінах для прыватнага сэктару.

Суадносіны ЭКЮ да валютаў іншых краінаў вызначаліся сыходзячы з таго, што ЭКЮ служыла абагульненым прадстаўніком кошыку валютаў краінаў ЭЭС.

1 студзеня 1999 ЭКЮ быў заменены на эўра ў суадносінах 1 € = 1 ₠. У адрозьненьне ад ЭКЮ эўра — сапраўдная валюта.

Remove ads

Сымбаль

Сымбаль валюты, ₠ (U+20A0), спалучае накладзеныя C і E, якія зьяўляюцца пачатковы літарамі фразы «Эўрапейская супольнасьць» на шматлікіх эўрапейскіх мовах. Аднак гэты сымбаль не атрымаў шырокага распаўсюду, бо мог адлюстроўвацца толькі некаторымі тагачаснымі сыстэмамі, ды і банкі ўвогуле пераважна (як і з усімі іншымі валютамі) ўжывалі код XEU паводле ISO.

Курс, вызначаны паводле кошыка валютаў

Больш інфармацыі Валюта, 13.03.1979— 16.09.1984 ...
Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads