Эўрапейская раўніна

найбуйнейшая бязгорная форма рэльефу Эўропы From Wikipedia, the free encyclopedia

Эўрапейская раўніна
Remove ads

Эўрапе́йская, або Вялі́кая Эўрапейская раўні́на — найбуйнейшая раўнінная форма рэльефу ў Эўропе, пазбаўленая вялікіх гораў.

Thumb
Эўрапейская раўніна вылучаная шэрым колерам

Разьмяшчэньне

Вялікая Эўрапейская раўніна распасьціраецца на захадзе ад Пірэнэяў і францускай часткі Біскайскай затокі да Ўралу на ўсходзе, уключаючы тэрыторыі Бэльгіі, Нідэрляндаў, Нямеччыны, Даніі, Польшчы, Летувы, Латвіі, Эстоніі, Фінляндыі, Беларусі, Украіны, Малдовы, Румыніі, Баўгарыі, Расеі і Казахстану[1]. Большасьць раўніны не перавышае вышыню 150 м над у. м. На захадзе і паўночным захадзе амываецца водамі Атлянтычнага басэйну, на паўночным усходзе — Арктычнага, на паўднёвым усходзе — Міжземнаморскага. На поўдні абмежаваная ўзвышшамі і плято Альпаў, Карпатаў і Балканаў.

Падзяляецца на Сярэдне-Эўрапейскую і Ўсходне-Эўрапейскую раўніны. Падзел хутчэй гістарычны, чымся геамарфалягічны: расейская частка Ўсходне-Эўрапейскай раўніны называецца яшчэ Расейскай раўнінай і займае амаль цэлую тэрыторыю эўрапейскай Расеі.

Remove ads

Экалёгія

Да актыўнага чалавечага засяленьня Эўрапейская раўніна была пакрытая лясамі. Адным з апошніх (і найбуйнейшым) першабытных лясоў застаецца Белавеская пушча на мяжы Беларусі і Польшчы. Цяпер раўніна — самы прадуктыўны сельскагаспадарчы эўрапейскі рэгіён. Вядомыя экарэгіёны:

  • Атлянтычныя мяшаныя лясы
  • Балтыйскія мяшаныя лясы
  • Усходнеэўрапейскі лесастэп
  • Пантыйска-Касьпійскі стэп

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads