Юзаф Дашчынскі
піяніст, кампазытар, дырыгент From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ю́заф Дашчы́нскі (1774, Вільня — 29 жніўня 1844, двор Астраглядавічы[1][a]) — піяніст, кампазытар, дырыгент.
Remove ads
Біяграфія


Нарадзіўся будучы знакаміты кампазытар у сям’і шляхціча Даміана[d] Дашчынскага ў Вільні. За адзін з вакальных палянэзаў у 1812 годзе быў адораны брыльянтавым пярсьцёнкам ад расейскага імпэратара Аляксандра І. Даслужыўшыся да званьня капітана нацыянальнай віленскай гвардыі, у 1813 годзе пайшоў у адстаўку, каб займацца выкладаньнем ігры на фартэпіяна ў Віленскім унівэрсытэце[4]. У 1814 годзе вялікі аматар і знаўца музыкі менскі губэрнскі маршалак Людвік Ракіцкі, вучань слыннага італьянскага скрыпача і кампазытара Джавані Батысты Віёці, запрасіў яго на пасаду дырыжора свайго аркестру ў двары Гарадзішча, што месьціўся ў Рэчыцкім павеце. У 1818 годзе Юзаф Дашчынскі быў абраны сябрам Таварыства рэлігійнай і нацыянальнай музыкі ў Варшаве, што сьведчыць аб прызнаньні яго заслугаў у названай сфэры музычнай творчасьці[5].
Згаданы аматарскі аркестр, якім Ю. Дашчынскі кіраваў, прынамсі, да апошніх дзён жыцьця Л. Ракіцкага, дасягнуў вельмі высокага ўзроўню, бліскуча выконваў сымфоніі Гайдна, Моцарта і Бэтговэна. Канцэрты яго прыцягвалі слухачоў з розных куткоў Беларусі, праводзіліся не адно ў палацы Л. Ракіцкага, але таксама ў Менску і даволі часта з дабрачыннымі мэтамі. У гэтых канцэртах у губэрнскім месьце і наогул у Беларусі ўпершыню прагучалі опэры А. Сальеры «Аксур, цар Армуза» і Ф. Буальдзьё «Белая дама»[6].
Ю. Дашчынскі, атрымаўшы ад гаспадара палаца пэнсію, жыў у дварах Гарадзішча і Астрагляды на працягу 30 гадоў. Пасьля сьмерці Л. Ракіцкага[e] аркестр у Гарадзішчы распаўся. Але мэтр Дашчынскі працягваў пісаць музыку. Многія творы ён прысьвяціў сваім дабрадзеям — пану нябожчыку і ягонай дачцэ Тэклі Прозаравай. Сярод іх — «Бліскучы вальс» і «Канцэртны палянэз» для фартэпіяна ў чатыры рукі. Гэтыя працы, па словах А. Ахвердавай, захоўваюцца ў бібліятэках Пецярбургу. Аўтар успамінаў Міхал Ельскі, на зьвесткі якога абапіраюцца ўсе сучасныя дасьледчыкі, акрамя іншага, зазначыў, што настаўнікамі яго бацькі Караля[f] ў ігры на скрыпцы былі майстры музыкі Кіфэрлінг, Мёсэр і Дашчынскі[7].
Remove ads
Творчасьць
Юзаф Дашчынскі — аўтар больш як 100 музычных твораў, якія выдаваліся ў Ляйпцыгу, Вільні, Вене, Пецярбургу, Варшаве, Маскве. Сярод іх музыка да камэдыі-опэры Л. Дмушэўскага «Домік пры гасьцінцы» («Domek przy gościńcu»), трохактавая мэлядрама «Эгбэрт, альбо Аб’яднаньне ангельцаў» («Egbert czyli Połączenie się anglików»), 4 увэрцюры, 3 фартэпіянныя канцэрты, два палянэзы для фартэпіяна з аркестрам, фартэпіянны квартэт, струнны сэкстэт, маршы для духавога аркестра, «Rondoletto» для скрыпкі і фартэпіяна, «Valse brillante» для фартэпіяна ў чатыры рукі, варыяцыі на ўласныя і запазычаныя тэмы, вакальныя творы. Аднак усеагульную вядомасьць Ю. Дашчынскаму прынесьлі шматлікія палянэзы ў дзьве і чатыры рукі, напісаныя ў папулярным стылі brillant, а таксама песьня пра Зыгмунта ІІІ, зьмешчаная ў зборніку «Гістарычных сьпеваў» Юльяна Нямцэвіча.
Асабліва цікавая яго Вострабрамская літанія — адзіны зь літургічных твораў Ю. Дашчынскага, які захаваўся да нашых дзён. О. Кольбэрг уважаў яе адной з апошніх у часе што да спадчыны Ю. Дашчынскага. На думку музыказнаўцаў, гэты твор зьмяняе гісторыю жанру літаніі ў польскай музыцы, дзе першымі ўзорамі аркестровых сьпеваў уважаліся чатыры Вострабрамскія літаніі Станіслава Манюшкі[5]. На падставе ўзноўленай партытуры Вастрабрамская літанія ўпершыню прагучала на канцэрце «Polska muzyka sakralna XIX wieku. Wilno» ў Беластоку (2011), потым у Нясьвіжы (2012) і ў выкананьні Беларускай капэлы Беларускага Вялікага тэатру ў 2016 годзе.
Remove ads
Выданьні
- Палянэзы [Ноты]: для фартэпіяна: вучэбна-метадычны дапаможнік / Юзаф Дашчынскі; Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Інстытут культуры Беларусі; Расейская Нацыянальная бібліятэка; Wydział Kultury i Nauki Konsulatu Generalnego Rzeczypospolitej Polskiej w St. Petersburgu; [укладанне і ўступны артыкул Я. У. Паплаўскі; музычная рэдакцыя І. У. Алоўнікава; рэцэнзент В. У. Дадзіёмава; кансультант Цэзары Карпіньскі]. ― 2013
- Вастрабрамская літанія [Ноты]: для салістаў, змешанага хору і сімфанічнага аркестра / Юзаф Дашчынскі; Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы Рэспублікі Беларусь, творчы калектыў «Беларуская капэла»; [навуковы рэдактар і рэканструктар нотнага тэксту, прадмова С. Немагай; музычныя рэдактары У. Байдаў, Г. Каржанеўская, С. Немагай, Н. Ламановіч; аўтарская транскрыпцыя У. Байдава; пералажэнне для спеваў з фартэпіяна Г. Каржанеўскай]. ― 2015
Заўвагі

- У мэтрычным запісе Астраглядаўскага парафіяльнага касьцёла Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі сказана, што нябожчык меў 70 гадоў ад нараджэньня. Таму апошняе і не магло адбыцца ў 1781 годзе, як калісьці няслушна падаў інфарматар Адама Плуга Дамінік Ходзька[2].
- Прысьвечаны пані Ядвізе з дому Гечэвічаў, жонцы ўладальніка Рудакова Уладыслава Аскеркі і маці Аляксандра Юстыніяна.
- Твор, прысьвечаны пані Тэклі з дому Ракіцкіх, жонцы ўладальніка Астраглядаў і Хвойнікаў Уладыслава Прозара.
- Імя бацькі кампазытара вядома з дакумэнта пад назвай «Список лицам, состоящим в числе дворян 2-го разряда Речицкого уезда, кои не представили в Минское Дворянское собрание в срок, назначенный Высочайшими указами 5 июля 1838 и 5 ноября 1841 годов доказательств о дворянском своем происхождении. Составлен июля 17 дня 1844 года»[3].
- 24 ліпеня 1828 г. ён яшчэ жывы, бо менавіта тады забясьпечыў кампазытару права на пажыцьцёвае валоданьне вёскай Пясочанка[3].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads