Юзэф Кашыц
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Юзэф Кашыц (таксама Язэп Кашыц[1], 1795, Пінск — 1868, Францыя) — удзельнік паўстаньня 1830—1831 гадоў.
Remove ads
Біяграфія
Паходзіў зь пінскай шляхты. У 1811 годзе паступіў на матэматычны факультэт Віленскага ўнівэрсытэту. На баку французаў, у складзе 17-га ўланскага палку, удзельнічаў у вайне 1812 году. У 1812—1815 гадох быў у эміграцыі, з 1815 году асеў у Наваградзкім павеце. У 1830 годзе стаў наваградзкім маршалкам.
У час паўстаньня 1830—1831 гадоў, арганізаваў выступленьні ў Наваградзкім і Слонімскім паветах. У сваім маёнтку Ятры[2] стварыў асобны аддзел, які ў ліпені 1831 году налічваў каля 1 тыс. чалавек. 22 чэрвеня 1831 году выдаў адозву. Меў шмат сутычак з расейскімі войскамі, спрабаваў вызваліць мястэчка Зьдзецел, узяў мястэчка Беліцу. Адзел Ю. Кашыца 22 ліпеня 1831 году ўвайшоў у Наваградак, раззброіў інвалідную каманду, захапіў астрог і вызваліў арыштантаў. Паўстанцы пашкодзілі частку справаў ніжняга земскага суду, паліцыі й ратушы, канфіскавалі правіянт з запаснага магазыну. Сярод тых хто далучыўся да паўстанцаў у Наваградку быў і Францішак Міцкевіч, прызначаны часовым кіраўніком места. Па аб’яднаньні з корпусам Г. Дэмбінскага аддзел Ю. Кашыца перайшоў на тэрыторыю Польшчы.
Абвешчаны ўладамі Расейскай імпэрыі дзяржаўным злачынцам 1-й катэгорыі, эмігрыраваў у Францыю, яго маёнтак, у тым ліку мястэчка Ятру канфіскавалі й перадалі да скарбу. У Францыі пазнаёміўся з Адамам Ежы Чартарыйскім і Адамам Міцкевічам.
Меў сына Канстанціна.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads