Ятра
вёска ў Наваградзкім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Я́тра[1] — вёска ў Наваградзкім раёне Гарадзенскай вобласьці, уваходзіць у Валеўскі сельсавет і зьяўляецца цэнтрам таварыства з абмежаванай адказнасьцю (ТАА) «Ятра».
Знаходзіцца на рацэ Ятранка (прыток Моўчадзі), за 28 км на поўдзень ад Наваградку, за 15 км ад чыгуначнай станцыі Наваельня.
Remove ads
Гісторыя
Упершыню згаданае ў 1554 годзе як двор Цішковіча.
Пад час паўстаньня 1830—1831 гадоў у Ятры быў створаны першы на наваградчыне паўстанцкі атрад. Узначаліў яго ўладальнік Ятры, былы напалеонаўскі афіцэр, палкоўнік Юзэф Кашыц. 22 ліпеня 1831 году гэты атрад увайшоў у Наваградак вызваліў палітычных вязьняў, пашкодзіў частку справаводзства ніжняга земскага суду, паліцыі і ратушы. Быў сканфіскаваны правіянт з запаснага магазіна. Да паўстанцаў далучыўся Францішак Міцкевіч, які быў прызначаны часовым кіраўніком гораду. Ю. Кашыц, прызнаны ўрадам дзяржаўным злачынцам 1-й катэгорыі, эміграваў у Францыю. Маёнтак Ятра быў канфіскаваны і перададзены ў казну.
З 12 кастрычніка 1940 году да 25 чэрвеня 2008 году — цэнтар Ятраўскага сельсавету. 25 чэрвеня 2008 году вёска перададзеная зь ліквідаванага Ятраўскага ў Валеўскі сельсавет[2].
Remove ads
Інфармацыя для турыстаў
- Царква Нараджэньня Божай Маці
- Званіца (руіны)
- Помнік воінам-землякам
- Мэмарыяльны помнік камандзіру партызанскага атрада С. К. Камышову
- 4 брацкія магілы 8-мі партызан
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads