Юзэф Ядкоўскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Юзэф Ядкоўскі
Remove ads

Юзаф Ядкоўскі (польск. Józef Jodkowski; 20 сьнежня 1890, Горадня — 2 студзеня 1950, Варшава) — археоляг, нумізмат-калекцыянэр, дасьледнік гісторыі Гарадзеншчыны.

Заснавальнік Гарадзенскага гісторыка-археалагічнага музэю. Зь яго ініцыятывы праводзіліся археалягічныя дасьледваньні і пачалася рэстаўрацыя Старога замку.

У пачатку 2000-х гадоў грамадзкасьць Горадні правяла збор подпісаў за наданьне імя Юзэфа Ядкоўскага дзялянцы Нёманскай наберажнай, створанай зь яго ініцыятывы дзеля абароны пагоркаў Старога, Новага замкаў і Калоскай царквы ад паводак. Рэжым Лукашэнкі гэтую ініцытыву праігнараваў.

У 2012 годзе створана Прэмія імя Юзафа Ядкоўскага, якая ўручаецца асобам, творчая дзейнасьць якіх паспрыяла вывучэньню і папулярызацыі гарадзенскай мінуўшчыны, а таксама захаваньню прыроднай і гісторыка-культурнай самабытнасьці Горадні і рэгіёну. У 2012 годзе прэмію атрымалі Алесь Госьцеў і Тацяна Касатая[2], у 2013 годзе — Віктар Саяпін[3].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads