Юльян Неч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Юлья́н Неч (па-польску: Julian Niecz; 13 кастрычніка 1908, Жэшаў, Польшча — †1939) — польскі гісторык, дасьледнік Валыні.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Юльян Неч нарадзіўся 13 кастрычніка 1908 року ў м. Жэшаў. У 1926 р., скончыўшы гімназію, паступіў у Ягелонскі ўнівэрсытэт (Кракаў), дзе вывучаў гісторыю і права.

Быў адным з заснавальнікаў (1935 р.), а пасьля навуковым сакратаром Валынскага таварыства аматараў навук. 3ь ліпеня 1937 року жыў і працаваў у Луцку, узначальваў публічную бібліятэку і Валынскі музэй.

Займаўся навуковай дзейнасьцю, дасьледаваў гісторыю Валыні. Друкаваўся ў шматлікіх часопісах, такіх як «Валынь», «Зямля Валынская», «Рочнік Валынскі», «Зьніч», іншых навуковых выданьнях. У 1935—1939 роках напісаў вялікую колькасьць навуковых артыкулаў, прысьвечаных гісторыі Валыні.

Да выхаду «Кнігі ў памяць Юзэфа Ігнацыя Крашэўскага» (Луцк, 1939) напісаў артыкул «Ю. І. Крашэўскі — дасьледнік мінулага Валыні».

Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads