Рэшаў

места ў Падкарпацкім ваяводзтве Польшчы From Wikipedia, the free encyclopedia

Рэшаў
Remove ads

Рэшаў (па-польску: Rzeszów; па-украінску: Ря́шів) — горад у паўднёва-усходняй Польшчы, ёсьць адміністрацыйным цэнтрам Падкарапацкага ваяводзтва і Рэшаўскай дыяцэзіі. Жэшаў утварае гарадзкую акругу, а таксама зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам Рэшаўскага павету. Колькасьць насельніцтва налічвае 177 862 чалавекі[3].

Хуткія факты
Remove ads

Горад ёсьць адміністрацыйным, прамысловым, гандлёвым, адукацыйным і культурным цэнтрам паўднёва-ўсходнай Польшчы. Тут знаходзіцца міжнародны аэрапорт, а таксама Падкарпацкі навукова-тэхналягічны парк, дзейнасьць якога скіраваная на разьвіцьцё высокатэхналягічнай прамысловасьці. У Жэшаве знаходзяцца буйныя дзяржаўныя навучальныя ўстановы: Рэшаўскі ўнівэрсытэт і Рэшаўскі політэхнічны інстытут імя Ігнацыя Лукасевіча. Акрамя гэтага дзейнічаюць прыватныя навучальныя ўстановы, буйнейшай зь якіх зьяўляецца Вышэйшая школа Інфармацыйных тэхналёгіяў і кіраваньня. У Жэшаве знаходзяцца тры консульскія ўстановы (нямецкая, славацкая і ўкраінская).

Праз горад праходзяць чыгуначныя лініі ДрэздэнКіеў, БеластокКошыцы. Прыкладна за 100 км ад Рэшава праходзяць дзяржаўныя межы з Украінай і Славаччынай.

Remove ads

Гарады-сябры

Крыніцы

Loading content...
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads