Юліюс II

папа рымскі From Wikipedia, the free encyclopedia

Юліюс II
Remove ads

Ю́ліюс II (па-лацінску: Julius PP. II), сьвецкае імя Джулія́на дэ́льля Равэ́рэ па-італьянску: Giuliano della Rovere; 5 сьнежня 1443 — 21 лютага 1513) — папа рымскі з 31 кастрычніка 1503 году па 21 лютага 1513 году. Яго называлі папам-ваяром або папам-змагаром, і мяркуецца, што сваё папскае імя абраў ня ў гонар папы Юліюса I, а на знак пашаны Юліюса Цэзара. Быўшы адным з самых магутных і ўплывовых папаў, Юліюс II быў цэнтральнай фігурай Адраджэньня і пакінуў пасьля сябе значную культурную і палітычную спадчыну[7]. У выніку ягонай палітыкі падчас Італьянскіх войнаў Папская дзяржава павялічыла сваю ўладу і цэнтралізацыю, а постаць папы працягвала мець вырашальнае значэньне, дыпляматычна і палітычна, цягам усяго XVI стагодзьдзя ў Італіі і Эўропе.

Хуткія факты Пасьвечаньні, Кансэкрацыя ...

У 1506 годзе Юліюс II заснаваў Ватыканскія музэі і пачаў аднаўленьне базылікі Сьвятога Пятра. У тым жа годзе ён зарганізаваў знакамітую Швайцарскую гвардыю дзеля асабістай аховы і правёў пасьпяховую кампанію ў Раманьні супраць мясцовых лордаў. Інтарэсы Юліюса II таксама сягалі Новага Сьвету, бо менавіта ён ратыфікаваў Тардэсыльяскі дагавор, заснаваўшы першыя біскупствы ў Амэрыцы і пачаўшы каталіцызацыю Лацінскай Амэрыкі. У 1508 годзе ён замовіў размалёўку станцаў Рафаэля і карціны Мікелянджэлё ў Сыкстынскай капэле.

Папа дазволіў людзям, якія жадаюць індульгенцыі, ахвяраваць грошы царкве, якія мусілі былі быць выкарыстаныя на будаўніцтва базылікі Сьвятога Пятра. Па ягоным сьмерці Эразм Ратэрдамскі люта высьмяхаўся зь яго ў п’есе «Юліюс, выключаны зь нябёсаў», у якой п’яны папа, якому сьвяты Пётар адмовіў ва ўваходзе ў рай, апраўдвае сваё сьвецкае жыцьцё і плянуе стварыць базу, зь якой ён зможа захапіць рай.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads