Юнатан Бэрггрэн
швэдзкі хакеіст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Юнатан Бэрггрэн (па-швэдзку: Jonatan Berggren; нар. 16 ліпеня 2000 году) — швэдзкі хакеіст, правы нападнік клюбу «Дэтройт Рэд Ўінгс» з Нацыянальнае хакейнае лігі. У 2018 годзе быў абраны на драфце НХЛ клюбам «Дэтройт Рэд Ўінгс» у другім раўндзе пад агульным 33 нумарам[1].
Remove ads
Кар’ера
Берггрэн дэбютаваў у Швэдзкай хакейнай лізе, абараняючы колеры клюбу «Шэлефтэо АІК» падчас сэзону 2017—2018 гадоў. Наступны сэзон Бэрггрэн амаль цалкам прапусьціў праз пашкоджаньне сьпіны. Сапраўды ўдалым атрымаўся чацьверты сэзон хакеіста ў клюбе, калі гулец зарабіў 45 пунктаў у 49 гульнях. З такім паказьнікам ён заняў шосты радок у сьпісе найлепшых бамбардзіраў лігі. Прыкметна, што на той час гульца ўжо як некалькі гадоў як задрафтаваў клюб НХЛ «Дэтройт Рэд Ўінгс». У выніку па заканчэньню першынства нападнік далучыўся да клюбу «Гранд Рэпідс Грыфінз» з Амэрыканскае хакейнае лігі. 21 траўня 2021 году Бэрггрэн склаў трохгадовы кантракт пачаткоўца з «Дэтройт Рэд Ўінгс»[2]. 10 лістапада 2022 году дэбютаваў у НХЛ у матчы супраць «Нью-Ёрк Рэйнджарз». Першую шайбу швэд закінуў 15 лістапада 2022 году ў паядынку супраць «Анагайм Дакс», рэалізаваўшы большасьць.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads