Юргамыскі раён
раён у Расеі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Юргамыскі раён (па-расейску: Юргамышский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў цэнтральнае частцы Курганскай вобласьці ў Расеі. Адміністрацыйным цэнтрам зьяўляецца вёска Юргамыш.
Remove ads
Геаграфія
Юргамыскі раён паводле гадзіньнікавай стрэлцы пачынаючы з поўначы мяжуе з Каргапольскім, Кятоўскім, Куртамыскім і Мішкінскім раёнамі. Плошча раёну складае 2586,57 км². З захаду на ўсход тэрыторыю раёну перасякаюць Паўднёваўральская чыгунка і аўтамабільная магістраль «Байкал». У раёне маюцца радовішча жалезных рудаў і цагляных глінаў.
Насельніцтва
Насельніцтва раёну па стане на 2020 год складала 18776 чалавек. Расейцы (95,1%) фармуюць большасьць насельніцтва.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads