Юрка Віцьбіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ю́рка Ві́цьбіч (таксама Юрка Стукаліч, Алесь Крыжаніч; сапраўднае імя — Серафім Шчарбакоў; 2 чэрвеня [ст. ст. 15] 1905 — 6 студзеня 1975) — беларускі пісьменьнік, публіцыст, краязнаўца, папулярызатар гісторыі Беларусі і дзяяч эміграцыі ў Амэрыцы.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Імя пры нараджэньні ...
Remove ads

Біяграфія

Thumb
Юрка Віцьбіч, Мы дойдзем!, 1975

Нарадзіўся ў Вяліжы Віцебскай губэрні. Яго бацька быў праваслаўным сьвятаром, маці — настаўніцай. Скончыў пэдтэхнікум, год служыў у Чырвонай Арміі. У 1920-х гг. будучы пісьменьнік скіраваўся ў Маскву, дзе працаваў на будоўлі, а ў 1922—1933 гг. — на хімічных заводах. Першае апавяданьне выйшла ў 1929 г. на старонках «Узвышша». У 1932 г. выйшла кніга прозы «Сьмерць Ірмы Лаймінг». У 1937 г. выйшла другая кніга прозы «Формула супраціўленьня касьцей».

Падчас нямецкай акупацыі браў удзел у культурным жыцьці Беларусі, у 1943 годзе перавёз зь Віцебску ў Полацак парэшткі Эўфрасіньні Полацкай. У 1944 годзе Юрка Віцьбіч разам зь Беларускай цэнтральнай радай выехаў у Нямеччыну. Выступаў на Радыё Свабода. 5 студзеня 1945 году заснаваў літаратурную суполку «Шыпшына», друкаваў аднайменны часопіс (выйшла 10 нумароў, апошні — у 1950). Арганізаваў выданьне часапісу «Зьвіняць званы Сьвятой Сафіі», рэдагаваў «Беларускі голас». У 1956 г. у Мюнхэне Юрка Віцьбіч выдаў кнігу-нарыс «Плыве з-пад Сьвятое гары Нёман».

Юрка Віцьбіч друкаваўся ў расейскамоўнай газэце «Новое русское слово», быў яе шматгадовым аўтарам. Віцьбіч быў адным зь першых, хто знаёміў чытачоў «Нового русского слова» зь беларускай нацыянальнай ідэяй, таксама бараніў погляды беларусаў, якія імкнуліся аднавіць незалежнасьць Беларусі. У 1975 г., пасьля сьмерці пісьменьніка, у Нью-Ёрку Фонд імя Пётры Крэчэўскага выдаў кнігу «Мы дойдзем!». У кнігу ўвайшлі і публікацыі з «Нового русского слова».[1]

Беларускі паэт-эмігрант Алесь Салавей пісаў:

« Віцьбіч зьяўляецца чалавекам, які больш як хто іншы аддаў сілаў, думкі і крыві за беларускую справу. Адмаўляць сёньня Юрку Віцьбіча як пісьменьніка — значыць рабіць пагром на беларускай літаратуры на эміграцыі. »

Пахаваны на беларускіх могілках у Саўт-Рывэры[2][3].

Remove ads

Бібліяграфія

  • Сьмерць Ірмы Лаймінг, 1932
  • Формула супраціўленьня касьцей, 1937
  • Плыве з-пад Сьвятое гары Нёман, 1956
  • Мы дойдзем!, 1975, ЗША (на расейскай мове)
  • Антыбальшавіцкія паўстаньні ў Беларусі, 1996, ЗША

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads