Саўт-Рывэр
прадмесьце ў акрузе Мідлсэкс (Нью-Джэрзі, ЗША) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Саўт-Ры́вэр (па-ангельску: South River) — раён у штаце Нью-Джэрзі (ЗША) з насельніцтвам каля 15 300 чалавек.
Remove ads
Беларусы ў Саўт-Рывэры

Саўт-Рывэр зьяўляецца адным з цэнтраў беларускай эміграцыі ў ЗША. Беларусы сталі перасяляцца сюды ў канцы ХІХ ст. У пачатку ХХ ст. славянскія выхадцы зь Беларусі складалі ў Саўт-Рывэры да траціны насельніцтва, засяліўшы пераважна паўднёвую частку гораду. Менавіта эмігранты з ваколіц Маладэчна і Вялейкі пабудавалі царкву сьвятых Пятра і Паўла, тады ў юрысдыкцыі Расейскай праваслаўнай царквы.
Зьбеларусізаваўся Саўт-Рывэр у пачатку 1950-х зь перасяленьнем у яго некалькіх дзясяткаў беларускіх эмігрантаў зь лягероў для перамешчаных асобаў у Нямеччыне. Беларусы заснавалі прыход сьв. Эўфрасіньні Полацкай у юрысдыкцыі Канстантынопальскага патрыярхату, збудавалі царкву, Беларуска-амэрыканскі культурны цэнтар. У Саўт-Рывэры дзейнічалі і дзейнічаюць некалькі грамадзкіх і сацыяльных арганізацыяў, выдаваліся газэты і часопісы, часопіс «Беларуская думка» выходзіць і па сёньня. У рысе гораду знаходзяцца асобныя беларускія могілкі. Штогод арганізуецца Беларуска-амэрыканскі фэстываль у Саўт-Рывэры.
Remove ads
Жыхары
Беларусы
- Рыгор Арцюшэнка (1927—2004), беларускі грамадзка-палітычны дзеяч
- Радаслаў Астроўскі (1887—1976), беларускі палітычны і грамадзкі дзеяч, 1-ы прэзыдэнт БЦР[6]
- Міхась Бахар (1929—2007), беларускі грамадзка-палітычны дзеяч
- Уладзімер Брылеўскі (1917—2002), беларускі грамадззкі дзеяч
- Юрка Віцьбіч (1905—1975), беларускі грамадзкі дзеяч, пісьменьнік, публіцыст, краязнавец і дзеяч эміграцыі ў Амэрыцы
- Янка Золак (1912—2000), беларускі паэт, грамадзкі дзеяч
- Міхась Кавыль (1915—2017), беларускі паэт, рэдактар, грамадзкі дзеяч
- Барыс Кіт, беларускі грамадзкі дзеяч, пэдагог, матэматык, фізык, канструктар амэрыканскай ракетнай тэхнікі
- Сьвятаслаў Коўш (1916—1997), беларускі рэлігійна-грамадзкі дзеяч, пісьменьнік
- Рыгор Крушына (1907—1979), беларускі паэт, празаік, крытык
- Мікалай Лапіцкі (1907—1976), беларускі рэлігійна-грамадзкі дзеяч, праваслаўны сьвятар, публіцыст, пэдагог
- Пётр Орса (1898—1990), беларускі грамадзка-палітычны дзеяч
- Аляксандар Русак (1907—1957), беларускі грамадзкі дзеяч, інжынэр
- Вячаслаў Селях-Качанскі (1885—1976), беларускі оперны сьпявак (драматычны барытон-бас), музычна-драматычны і тэатральны дзеяч
- Аляксандар Сільвановіч (1937—2007), беларускі (у эміграцыі) грамадзкі дзеяч
- Часлаў Ханяўка (1909—1988), беларускі грамадзкі дзеяч
- Віталь Цярпіцкі (1923—2017), беларускі грамадзкі дзеяч[7]
Не беларусы
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads