Юры Багушэвіч (пісьменьнік)
беларускі пісьменьнік і перакладчык From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Юры Багушэвіч (Георгій Канстанцінавіч Багушэвіч; 5 траўня 1917, Ворша — 18 траўня 1983) — беларускі пісьменьнік і перакладчык.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 5 траўня 1917 году ў Воршы ў сям’і чыгуначніка. У 1941 годзе скончыў факультэт мовы і літаратуры Менскага пэдагагічнага інстытуту, адначасова працаваў у газэце «Сталинская молодежь».
Падчас нямецка-савецкай вайны знаходзіўся ў дзеючай арміі на Калінінскім і Беларускім франтах, з 1943 году — ваенны карэспандэнт. З 1945 году — у ваеннай газэце на Далёкім Усходзе (Карэя, Кітай).
Пасьля дэмабілізацыі ў 1949 годзе працаваў у рэдакцыях газэтаў «Піянер Беларусі», «Мінская праўда», «Фізкультурнік Беларусі», быў карэспандэнтам газэты «Советский спорт», літаратурным кансультантам Саюзу пісьменьнікаў БССР, галоўным рэдактарам Менскай кінастудыі навукова-папулярных і дакумэнтальных фільмаў[1]. Сябра Саюзу пісьменьнікаў СССР з 1954 году.
Памёр 18 траўня 1983 году.
Remove ads
Творчасьць
Дэбютаваў у 1938 годзе. Пісаў пераважна на расейскай мове. Выйшлі аповесьці «Пабрацімы» (1955), «Дрэва сяброўства» (1959), «Аповесьці і апавяданьні» (1970), «У гарадку над Нёманам» (1973), «Дырэктар „зялёнай школы“» (1975), «Юнацтва прыйшло» (1977, 1987). Прымаў удзел у напісаньні гісторыі менскіх станкабудаўнічага і аўтамабільнага заводаў.
Напісаў некалькі сцэнарыяў кароткаметражных кінафільмаў, у сааўтарстве з В. Зубам — п'есу «Сябры» (1960, пастаўлена ў 1958).
Пераклаў на расейскую мову асобныя творы П. Пестрака, А. Рылько, П. Кавалёва, аповесьць Р. Няхая «Сарочы лес», зборнік «Піянеры-героі» (з Б. Бур’янам).
Remove ads
Узнагароды
- Ордэн Айчыннай вайны II ступені,
- Ордэн Чырвонай Зоркі,
- мэдалі СССР і КНДР.
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads