Барыс Бур’ян

беларускі крытык, празаік, перакладчык From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Барыс Іванавіч Бур’ян (7 студзеня 1924, Масква — кастрычнік 2009) — беларускі крытык і празаік, перакладчык.

Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 7 студзеня 1924 году ў Маскве. Да нямецка-савецкай вайны працаваў артыстам у тэатрах Разані і Кінэшмы. У 1941 годзе скончыў тэатральную студыю пры Разанскім тэатры.

Са жніўня 1941 году служыў у Савецкай Арміі — у войсках сувязі, удзельнічаў у баях на 4-м Украінскім фронце. З 1946 году — карэспандэнт БелТА, у 1947—1951 гадох — стыльрэдактар газэты «Сталинская молодежь». Потым быў рэдактарам на Беларускім тэлебачаньні, на Менскай кінастудыі навукова-папулярных і хранікальна-дакумэнтальных фільмаў.

У 1952—1953 і ў 1963—1985 гадох — супрацоўнік газэты «Літаратура і мастацтва» (з 1967 году — загадчык аддзелу тэатру, музыкі і кіно), у 1953—1962 гадох — супрацоўнік часопісу «Советская Отчизна» (пазьней перайменаваны ў «Нёман»). Сябра Саюзу пісьменьнікаў СССР з 1950 году.

Памёр у кастрычніку 2009 году[2].

Remove ads

Творчасьць

Літаратурную дзейнасьць пачаў у 1947 годзе з тэатральных рэцэнзій. Пісаў на расейскай і беларускай мовах. Выдаў тэатразнаўчы нарыс «На высокім ўзьлёце» (зь І. Ліснеўскім, 1962), брашуру «Каму апладзіруе зала» (1972), зборнікі эсэ і артыкулаў «На тэатральных скрыжаваньнях» (зь І. Ліснеўскім, 1967), «Зь сёмага раду партэра» (1978), «Лёс чужы — як свой» (1982), «І толькі надпіс…» (1987). Выступаў і як літаратурны крытык.

Аўтар аповесьцяў «Першы сьнег» (1957), «Ля сіняй бухты» (1959), «Твая аповесьць» (1959), «Вальс Грыбаедава» (1960), «Вясёлкавы перазвон» (1964), «Навальнічныя адгалоскі» (выбранае, 1984).

Напісаў п’есы «Зорка Вэнэра» (з М. Алтуховым, 1961, пастаўлена ў 1967) і «Твой высокі поўдзень» (пастаўлена ў 1968). Стварыў шэраг сцэнарыяў для радыё, тэлебачаньня і дакумэнтальнага кінематографу.

Перакладаў на расейскую мову творы К. Чорнага, М. Лынькова, А. Васілевіч, І. Грамовіча, А. Якімовіча, А. Макаёнка, У. Шахаўца, Т. Хадкевіча, Я. Курто і іншых[3].

Remove ads

Узнагароды

  • ордэн Айчыннай вайны II ступені,
  • ордэн «Знак Пашаны»,
  • медалі.

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads