Юры Дземідовіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ю́ры Дземідо́віч (нар. 19 лістапада 1996) — беларускі музыка, пераможца беларускага дзіцячага конкурсу «Песьня для Эўрабачаньня», прадстаўнік Беларусі на «дзіцячым Эўрабачаньні-2009» (21 лістапада, Кіеў).

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...

Ягоная песьня «Чароўны трусік» атрымала шырокі розгалас у сеціве, а колькасьць праглядаў відэа на гэтую песьню на YouTube набліжаецца да 450 000[1]. 5 кастрычніка Юра выканае гэтую песьню на разагрэве ў гурта The Prodigy, які выступіць у Менску.

Гэтаксама былі створаны сеціўны фан-клюб Юрыя Дземідовіча, супольнасьці падтрымкі на Mail.Ru, У Кантакце.

21 лістапада 2009 году Юры Дземідовіч удзельнічаў у Дзіцячым конкурсе песьні «Эўрабачаньне-2009» са сваёй песьняй «Чароўны трусік». Паводле вынікаў конкурсу, ён атрымаў 48 балаў і заняў 9 месца[2].

Юры Дзямідавіч жыве ў Менску. Пачаў сьпяваць ва ўзросьце трох гадоў. У пяць гадоў паступіў у музычную школу. Навучаецца ў каледжы пры Беларускай Акадэміі музыкі, напрацягу некалькіх гадоў сьпявае ў Капэле хлопчыкаў Рэспубліканскага музычнага каледжа пад кіраўніцтвам Уладзімера Глушакова, любіць граць на піяніна, імправізаваць, захапляецца клясычнай музыкай[3]. Захапляецца шахматамі, удзельнічае ў юнацкіх турнірах.

Remove ads

Дыскаграфія

Альбомы

  • Кто бы вы думали? (альбом, 2010)[4]

Удзел у складанках

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads