Тузін. Перазагрузка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Тузін. Перазагрузка
Remove ads

Тузін. Перазагрузка — альбом-складанка 12 беларускіх ангельскамоўных, расейскамоўных і італьянамоўных гуртоў і сольных выканаўцаў, якія зрабілі кавэры на свае песьні на беларускай мове[1][2]. Кампакт-дыск выдадзены грамадзкай кампаніяй Будзьма беларусамі! сумесна з музычным парталам Tuzin.fm пры падтрымцы Згуртаваньня беларусаў сьвету «Бацькаўшчына» й Беларускага Радыё Рацыя ў сьнежні 2009 году[3]. Ідэя Сяргея Будкіна[4][5][6].

Хуткія факты Тузін. Перазагрузка, Складанка ...
Remove ads

Сьпіс кампазыцыяў

Больш інфармацыі №, Назва ...
Remove ads

Прыём крытыкаў

Дзьмітры Калдун вызначаў для Tuzin.fm сярод найлепшых песень складанкі «Чароўны кролік» Юры Дземідовіча й «Студзень» «Hair Peace Salon»[7]. Экспэрт Tuzin.fm Севярын Квяткоўскі падтрымаў усе спробы артыстаў засьпяваць па-беларуску[8]. Тацьцяна Заміроўская на старонках «БелГазеты» адзначала, што «беларускамоўныя песьні „Atlantica“ й „Da Vinci“ на адным зборніку з „Серебряной свадьбой“ і „Tanin Jazz“» уражваюць[9].

На цырымоніі Рок-каранацыя 2009 альбом-складанка быў абраны пераможцам у намінацыі «Праект году»[10].

Алег Міхалевіч, кіраўнік радыё «Сталіца», у лісьце да Будзьма беларусамі! асабліва адзначыў зборнік, бо «ідэя цудоўная»[11]! Галоўны дырэктар радыёстанцыі «Беларусь» Навум Гальпяровіч таксама падзякаваў за дыск, матэрыялы зь якога, «безумоўна, выклікаюць цікавасьць»[11]. Дырэктар радыёканалу «Культура» Кацярына Агеева паведаміла, што музычныя рэдактары яе радыё адзначылі выдатную якасьць гуказапісаў і з задавальненьнем прапануюць кампазыцыі слухачам[11].

У 2018 годзе музычны партал Tuzin.fm разам з Letapis.by уключыў песьню «Бяжы» Анастасіі Шпакоўскай і Naka ў топ «60 беларускамоўных гітоў сучаснасьці» (сьпіс найлепшых песень, выдадзеных з 1988 году)[12].

Remove ads

Заўвагі

  1. Новы наўмысна напісаны для складанкі сьпеў.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads