Юры Зісер

From Wikipedia, the free encyclopedia

Юры Зісер
Remove ads

Ю́ры Анато́левіч Зі́сер (28 чэрвеня 1960 году, Львоў — 17 траўня 2020, Менск) — беларускі прадпрымальнік, дырэктар і ўласьнік УП «Надзейныя праграмы», генэральны дырэктар, заснавальнік і ўласьнік найбуйнейшага ў Беларусі парталу TUT.BY.[1]

Хуткія факты Род дзейнасьці, Дата нараджэньня ...
Remove ads

Біяграфія

Юры Зісер нарадзіўся ў жыдоўскай[2] сям’і, 28 чэрвеня 1960 году ў Львове, Украіна. Скончыў Паўночна-Заходні політэхнічны інстытут у Санкт-Пецярбургу па спэцыяльнасьці «Электронныя вылічальныя машыны». У 1977—1994 гадах працаваў праграмістам, сыстэмным аналітыкам і кіраваў рознымі праектамі.[3]

У Менску жыў з 1987 году. Колькі год быў сыстэмным праграмістам у НДІ анкалёгіі ды мэдычнае радыёлёгіі ў Бараўлянах, займаўся навукаю.

У 1992 годзе заснаванае ўнітарнае прадпрыемства «Надзейныя праграмы» (рас. «Надёжные программы»). Пасьля адукацыйнае паездкі ў ЗША ў 1999 годзе загарэўся ідэяй стварыць беларускі аналяг Yahoo. Так у 2000 годзе пад эгідай УП «Надзейныя праграмы» быў створаны інтэрнэт-партал TUT.BY, які цяпер зьяўляецца найбольш папулярным інтэрнэт-рэсурсам у Байнэце.[4]

Юры Зісер сканаў 17 траўня 2020 году пасьля працяглай хваробы[5].

Remove ads

Грамадзкая дзейнасьць

Юры Зісер вядомы захапленьнем клясычнае музыкай. У 2013 годзе паступіў у Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі на клясу аргану, які пасьпяхова скончыў у 2015-м годзе. Актыўна займаўся аднаўленьнем арганаў Беларусі. Пры ягонай фінансавай падтрымцы былі адноўленыя арганы ў Менску, Нясьвіжы, Пінску.

У 2019 годзе Ю. Зісер далучыўся да звароту перапахаваць К. Каліноўскага ў Беларусі.[6]

Крытыка

Юры Зісер быў сябрам Грамадзка-кансультацыйнай рады пры Адміністрацыі А. Лукашэнкі, які ўзмацняў рэгуляваньне інтэрнэта з боку дзяржавы, абмяжоўваў доступ да рэсурсаў зь незаконным або непажаданым кантэнтам, кантроль за камэнтарамі ў інтэрнэце і за карыстальнікамі[7][8].

На лекцыі ў ЭГУ ў 2011 годзе Ю. Зісер выступаў з апраўданьнем цэнзуры ў інтэрнэце[9][10].

У 2013 годзе галоўны рэдактар сайту Хартыя-97 Натальля Радзіна абвінаваціла Юрыя Зісера ў супрацы з структурамі аўтарытарнага рэжыма Лукашэнкі і атрыманьня выгады ад прыняцьця А. Лукашэнкам указу аб рэгуляваньні інтэрнэту, паводле якога беларускім бізнэсмэнам забаранілі мець хостынг за мяжой. Ю. Зісер, паводле Н. Радзінай, зьяўляўся ўладальнікам найбуйнейшай хостынгавай кампаніі ў Беларусі[11].

У адказ Юры Зісер прыгразіў прыцягнуць Радзіну да суда[11] і заявіў, што беларускія хостынгавыя кампаніі самі пацярпелі ад згаданага ўказа, будучы вымушанымі перанесьці абсталяваньне з Расеі ў Беларусь[12].

Бібліяграфія

  • Зиссер Ю. А. Маркетинг on-line. — Минск: Издательство Гревцова, 2007. — 302 с.
  • Зиссер Ю. А., Мелещенко А. А. Управление разработкой и продвижением программного обеспечения: Учебное пособие. — В 2-х частях. Часть I. Менеджмент. — Минск: БГУИР, 2002. — 163 с.
  • Зиссер Ю. А., Мелещенко А. А. Управление разработкой и продвижением программного обеспечения: Учебное пособие. — В 2-х частях. Часть II. Маркетинг. — Минск: БГУИР, 2002. — 155 с.
Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads