Юлія Чарняўская

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ю́лія Вісарыёнаўна Чарня́ўская (нар. 5 жніўня 1962, Менск, БССР, СССР) — беларуская культуроляг, пісьменьніца, журналістка й палітычная зьняволеная рэжыму Лукашэнкі. Кандыдатка культуралёгіі (2002).

Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася ў сям’і лекараў Вісарыёна Цімафеевіча й Аляксандры Рыгораўны Чарняўскіх. Бацькі пазнаёміліся ў Менскім мэдінстытуце, дзе вучыліся. Дзед па бацьку — пісьменьнік Васіль Вітка (Цімох Крысько). Бацькоў пасьля інстытуту разьмеркавалі ў Завіцінск(be) Амурскай вобласьці. Юліі ў той час было ўсяго 2 гады, праз пастаянныя ангіны і ўрэшце рэўматызм у тры гады бацькі адвезьлі яе назад у Беларусь, дзе яна жыла з бацькавымі бацькамі[3].

У сем гадоў пайшла ў школу № 2, але пасьля другога клясу яе расфармавалі. Пераехала з цэнтру гораду ў Серабранку, дзе маці атрымала кватэру[3].

У 1984 годзе скончыла філялягічны факультэт БДУ. Разьмеркаваная ў школу № 91 Менску. Праз цкаваньне з боку калектыву была вымушана сысьці. Некалькі месяцаў была беспрацоўнаю, часова ўладкавалася ў кінатэатар «Перамога», які чакаў хуткі рамонт. У 1986 годзе пазнаёмілася з будучым мужам Юрыем Зісерам у Львове, куды прыехала зь сябрамі на травеньскія сьвяты[3].

У 1996—2020 гадох працавала ў Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце культуры й мастацтваў.

Remove ads

Навуковая дзейнасьць

Кірункі навуковай дзейнасьці: этнічная культуралёгія, сэміётыка культуры. Аўтар канцэпцыі этнічнага самавобразу беларуса.

Аўтар кніг «Народная культура и национальные традиции» (Мн., 2000), «Этнічныя асновы культуры» (сумесна з П.Р. Ігнатовічам; Мн., 2001), «Асоба і культура» (Мн., 2003), «Введение в культурно-философскую антропологию» (Мн., 2003), «Белорус: штрихи к автопортрету» (Мн., 2006), «Белорусы от „тутэйшых“ — к нации» (Мн., 2010). Апублікавала звыш 200 навуковых артыкулаў[4].

Спэктакль Чарняўскай «Аднакляснікі», пастаўлены на сцэне Магілёўскага абласнога драматычнага тэатру (рэжысэр Кацярына Аверкава), перамог у намінацыі «Найлепшая пастаноўка па творы сучаснага беларускага аўтара» на Нацыянальнай тэатральнай прэміі(be) за 2012 год[5].

У 2010-х гадох уваходзіла ў Раду, якая разьмяркоўвала стыпэндыі імя Магдалены Радзівіл для пісьменьніцаў і перакладніцаў[6], кіравала літаратурным клюбам «GRAPHO», супрацоўнічала з парталам «TUT.BY»[4]. У жніўні 2020 году далучылася да асноўнага складу Каардынацыйнай рады.

Remove ads

Палтітычны перасьлед

18 траўня 2021 году была затрымана сілавікамі рэжыму Лукашэнкі ў працэсе атакі на прадпрыемства, якое забясьпечвала працу «TUT.BY», і неўзабаве была пасаджана пад хатні арышт[7]. 25 траўня 2021 году дзевяць арганізацыяў (Вясна, Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі Хэльсынскі камітэт, Беларускі ПЕН-цэнтар і іншыя) выступілі з сумеснай заяваю й прызналі яе палітычнаю зьняволенаю[7].

Сям’я

У шлюбе зь Юрыем Зісерам нарадзіла дачку Яўгенію.

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads