Юры Малышэўскі
беларускі выціншчык From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ю́ры Малышэ́ўскі (нар. 10 студзеня 1956, Ніжняудзінск Іркуцкай вобласьці, Расея) — беларускі выціншчык. Народны майстар Рэспублікі Беларусь (1989), сябра Саюзу майстроў народнай творчасьці (з 1997).
Remove ads
Жыцьцяпіс
Нарадзіўся ў 1956 годзе ў г. Ніжняудзінск Іркуцкай вобласьці (Расея) ў сям’і вайскоўца. Праз тры гады сям’я пераехала ў Ружаны, на радзіму бацькі. Юры Малышэўскі скончыў ружанскую дзесяцігодку (1973), адначасова займаўся ў гуртку пад кіраўніцтвам вядомага цяпер плякатыста і журналіста Ўладзімера Крукоўскага.
Адслужыў у войску (1974—1976), у 1986 скончыў Маскоўскі завочны народны ўнівэрсытэт мастацтваў імя Н. Крупскай (факультэт жывапісу і графікі).
З 1987 працуе ў мастацкай майстэрні аддзелу культуры Пружанскага райвыканкаму. Кіруе дзіцячай студыяй народнай творчасьці па мастацтве выцінанкі і разьбы па дрэве.
Remove ads
Творчасьць
Натхніў яго на стварэньне выцінанак на пачатку 70-х рокаў XX ст. прыклад мясцовага ксяндза, пробашча касьцёлу Сьв. Тройцы Міхася Варанецкага, які займаўся выразаньнем традыцыйных сурвэтак і карцінак-пано арнамэнтальнага і расьліннага характару[1]. Юры Малышэўскі ў творах адлюстроўвае тры тэмы: жыцьцё лесу і яго насельнікаў, гісторыя роднага мястэчка, дзейнасьць паўстанцаў Кастуся Каліноўскага.
Акрамя выцінанкі, працуе таксама ў жывапісе, графіцы, рэстаўрацыі. Цікавіцца гісторыяй Ружанаў, зьбірае ўсё зьвязанае з родным мястэчкам.
Пэрсанальныя выставы праходзілі ў Менску, Пружанах (музэй «Пружанскі палацык»), Кобрыні, Пінску, Берасьці[2].
Remove ads
Прэміі і ўзнагароды
1987 — мэдаль ляўрэата выставы народнае творчасьці на ВДНГ у Маскве.
Крыніцы і заўвагі
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads