Юры Станіслаў Сапега
(1668—1732) стольнік вялікі літоўскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Юры Станіслаў Сапега (1668 — 12 кастрычніка 1732) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Падстолі (1686) і стольнік вялікі літоўскі (1686—1703 і з 1709), ваявода троцкі (1706—1709) і амсьціслаўскі (1732).
Remove ads
Біяграфія
З магнацкага роду Сапегаў гербу «Ліс», сын Казімера Яна і Крыстыны Барбары з Глябовічаў. Меў братоў Аляксандра Паўла і Міхала Францішка.
Навучаўся ў Вільні і Брунсбэргу. Удзельнічаў у ваенных дзеяньнях супраць туркаў. У Вялікую Паўночную вайну разам зь іншымі прадстаўніка радзіны ваяваў на баку швэдаў і Станіслава Ляшчынскага, пазьней перайшоў да Аўгуста Моцнага[2].
Займаў шэраг высокіх дзяржаўных пасадаў, абіраўся паслом на соймы 1690, 1693 і 1695.
Першы шлюб з Ізабэлай Аленай Палубінскай быў бязьдзетным, у другім шлюбе з Тэадорай Солтан меў сына Антонія Казімера і дачок Тэрэзу Крыстыну, Бэнэдыкту і Салямэю Ганну.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads