Казімер Ян Сапега

(1642—1720) гетман вялікі літоўскі, ваявода віленскі From Wikipedia, the free encyclopedia

Казімер Ян Сапега
Remove ads

Казімер Ян Павал Сапега (1637 або 1642 — 13 сакавіка 1720, Горадня) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Чашнік (1659—1661) і падстолі вялікі літоўскі (1661—1663), падскарбі дворны літоўскі (1663—1670), гетман польны (1681—1683) і вялікі літоўскі (1683—1703, 1705—1708), ваявода полацкі (1670—1681) і віленскі (1682—1703 і з 1705). У 1700 годзе атрымаў ад аўстрыйскага імпэратара Леапольда I княскі тытул[2].

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...

Валодаў Друяй, Сапежынам, Іказьню, Асьвеяй, Старым і Новым Быхавам, Лейпунамі, Ільлёй, Заслаўем, Дуброўнам, Іўем, Ружанамі, Воўчынам. Быў старостам берасьцейскім[3] (з 1665) і жамойцкім (1681—1682).

Remove ads

Біяграфія

Thumb
Невядомы мастак, XVII ст.

З чарэйска-ружанскай лініі магнацкага роду Сапегаў гербу «Ліс», сын Паўла Яна, гетмана вялікага літоўскага і ваяводы віленскага, і Ганны Барбары з Копацяў. Меў братоў Францішка Стэфана, Бэнэдыкта Паўла і Лявона Базыля.

Навучаўся ва ўнівэрсытэтах Грацу і Лёвэну. Абіраўся паслом на соймы 1664—1665 гадоў (зь Берасьцейскага павету), два соймы 1666 году (зь Берасьцейскага і Ваўкавыскага паветаў), канвакацыйны 1668 году і элекцыйны 1669 году (зь Віленскага павету), каранацыйны 1669 году (з Троцкага павету), два соймы 1670 году (з Ваўкавыскага павету). Быў маршалкам Трыбуналу Вялікага Княства Літоўскага ў 1686, 1689 і 1708 гадох.

Падтрымліваў караля і вялікага князя Міхала Вішнявецкага, узначаліў апазыцыю да Пацаў. Браў удзел у выправах супраць туркаў 1673 году (камандаваў 3 харугвамі коньніцы і 1 пяхоты, набранымі за кошт Сапегаў), 1674, 1683 (камандаваў 10-тысячным войскам, якое дзеяла ў Славаччыне), 1689, 1691, 1694 гадоў (нанёс паразу каля Днястра)[4]. Праз удзел у вайне Рэчы Паспалітай з Асманскай імпэрыяй 1683—1699 гадоў прывёз на Радзіму гатунак грушы, які атрымаў назву сапяжанка.

Thumb
К. Рачынскі, 1838 г.

З 1684 году быў у апазыцыі да Яна Сабескага. Склікаў на 24 студзеня 1685 году генэральны соймік Вялікага Княства Літоўскага ў Слоніме, які выказаў пратэст супраць адкрыцьця сойму ў Варшаве замест чарговага ў Горадні. На ягоную прапанову паслы Вялікага Княства зьехаліся ў Горадні[2].

У 1693—1696 гадох знаходзіўся ў канфлікце зь біскупам віленскім Канстантынам Казімерам Бжастоўскім датычна пытаньня пастою літоўскага войска ў касьцельных маёнтках, які 18 красавіка 1694 году адлучыў яго ад Касьцёла.

У Вялікую Паўночную вайну (1700—1721) стаў на бок швэдаў. 18 лістапада 1700 году атрымаў паразу ў бітве пад Алькенікамі ад літоўскай шляхты, якой камандаваў Міхал Сэрвацы Вішнявецкі. У 1708 году перадаў камандаваньне свайму брату Яну Сапегу. На пераломе 1709—1710 гадоў перайшоў на бок Аўгуста Моцнага, які пакінуў яго на пасадзе ваяводы віленскага. Браў удзел у Варшаўскай вальнай радзе (1710 год). Па ўтварэньні 23 сакавіка 1716 году Генэральнай канфэдэрацыі Вялікага Княства Літоўскага у Вільні далучыўся да яе, але не прынёс прысягі.

Тройчы браў шлюб:

  1. Крыстына Барбара з Глябовічаў (1667 год), зь якой меў дзяцей: Юрыя Станіслава, Міхала Францішка, Аляксандра Паўла, Кацярыну Схалястыку
  2. Тэрэза з Корвін-Гасеўскіх (1702 або 1703 год)
  3. Антаніна Сыбільля з Вальдштайн-Арнаў (да 1711 году)

Памёр 13 сакавіка 1720 году ў Горадні. Спачыў у Бярозе Картускай.

Remove ads

Галерэя

Малярства

У картцы да артыкула прыводзіцца партрэт Казімера Яна Сапегі (пачатку XVIII ст.), які знаходзіцца ў Музэі-палацы ў Вілянаве (Польшча). Іншыя партрэты зьмяшчаюцца ў Коданскай галерэі Сапегаў (1709 год; пазыцыя 70, шэраг IX), Дзяржаўным гістарычным музэі ў Маскве (1-я чвэрць XVIII ст.), Грыпсгольме (Швэцыя) і Цельшах (Летува).

Графіка

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads