Аляксандар Павал Сапега
(1672—1734) маршалак вялікі літоўскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандар Павал Сапега (8 верасьня 1672 — 4 студзеня 1734, Вільня) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Чашнік вялікі літоўскі (1692), маршалак надворны літоўскі (1692—1698) і вялікі літоўскі (1698—1703, 1705—1708 і з 1713)[5].
Remove ads
Біяграфія

З чарэйска-ружанскай лініі магнацкага роду Сапегаў гербу Ліс, сын Казімера Яна, ваяводы віленскага, і Крыстыны з Глябовічаў. Меў братоў Юрыя Станіслава, ваяводу амсьціслаўскага, і Міхала Францішка, генэрал-лейтэнанта і канюшага вялікага літоўскага.
Навучаўся ў езуіцкім калегіюме ў Брунсбэргу (Браневе), у 1685—1689 гадох працягваў адукацыю ў Парыжы.
У 1692 годзе браў удзел у малдоўскай выправе Яна Сабескага, па чым атрымаў урады чашніка вялікага і маршалка надворнага літоўскага. Па абраньні на сталец Аўгуста Моцнага атрымаў ад яго ўрад маршалка вялікага літоўскага.
Браў удзел у Алькеніцкай бітве 1700 году, у часе Вялікай Паўночнай вайны (1700—1721) стаў на бок швэдаў, караля і вялікага князя Станіслава Ляшчынскага, які таксама даў яму ўрад маршалка вялікага літоўскага (1705—1708). У 1709 годзе абіраўся маршалкам Галоўнага Трыбуналу. Па аднаўленьні ўлады Аўгуста Моцнага перайшоў у палітычную апазыцыю.
У 1691 годзе ажаніўся з Марыяй Крыстынай (1677—1721), дачкой маркіза Францішка Гастона дэ Бецюн (1638—1692), францускага амбасадара ў Рэчы Паспалітай, і Людвікі Марыі д’Арк (1638—1728), пляменьніцы каралевы і вялікай княгіні Марыі Казімеры Сабескай, удавой маршалка вялікага літоўскага Станіслава Казімера Радзівіла (1648—1690). У шлюбе нарадзіліся дзеці:
- Людвіка Марыя (1695—1768), 1-ы муж з 1711 году граф Аляксандар Дамінік Веляпольскі (пам. 1725), 2-гі муж з 1730 году падстолі вялікі літоўскі Антоні Міхал Патоцкі (пам. 1766)
- Казімер Лявон (1697—1738), генэрал літоўскай артылерыі
- Юзэф Станіслаў (1708—1754), біскуп віленскі
- Міхал Антоні (1711—1760), падканцлер вялікі літоўскі
- Марыя
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads