Юры Цыгалка
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ю́ры Цыга́лка (нарадзіўся 27 траўня 1983 году, Менск, БССР) — колішні беларускі футбаліст, брамнік. Уваходзіць у Клюб беларускіх брамнікаў, якія не прапускалі галы ў 100 і болей матчах на найвышэйшым узроўні[1]. Завяршыў кар’еру ў пачатку 2014 году.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
У 2000 годзе пачаў кар’еру футбаліста ў складзе менскага «Дынама-Юні». Пазьней выступаў у асноўнай камандзе, а таксама ў казаскім «Усходзе», затым перайшоў у склад берасьцейскага «Дынама». З 2008 году па 2009 год абараняў колеры румынскага клюбу «Пандурый», у 2009 годзе зноў вярнуўся ва «Ўсход», і ўжо ў 2010 годзе перайшоў у «Шахцёр» з Салігорску. У пачатку 2014 году пакінуў «Шахцёр»[2], пасьля чаго абвесьціў пра завяршэньне кар’еры[3].
Міжнародная
З 2002 па 2004 гады быў гульцом моладзевай зборнай Беларусі, зь якой выступіў на моладзевым чэмпіянаце Эўропы ў Нямеччыне. Таксама, у 2003 годзе дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай за якую правёў 3 матчы.
Remove ads
Дасягненьні
- Чэмпіён Беларусі: 2004
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2003, 2007
- Срэбраны прызэр чэмпіянату Беларусі: 2001, 2010, 2011, 2013
- Бронзавы прызэр чэмпіянату Беларусі: 2003
Асабістае жыцьцё
У Юрыя ёсьць брат-блізьнюк, Максім Цыгалка, які скончыў кар’еру з-за траўмы.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads