Юры Чыж

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Юры Чыж (нар. 28 сакавіка 1963 году, Сабалі, Бярозаўскі раён, Берасьцейская вобласьць, цяпер Беларусь) — беларускі прадпрымальнік, адзін з найбагацейшых людзей Беларусі. Паводле некаторых ацэнак — другі паводле багацьця чалавек у краіне, саступае першае месца Ўладзімеру Пефціеву[1].

Хуткія факты Імя пры нараджэньні, Род дзейнасьці ...
Remove ads

Раньняе жыцьцё

Нарадзіўся ў шматдзетнай сям’і. Быў малодшым з 6 сыноў. Бацька быў праваслаўным. Маці — баптысткай. Старэйшыя браты — Уладзімер, Яўген (пам. 2010), Віктар, Аляксандар і Анатоль. Найстарэйшы брат Уладзімер працаваў старшынём мясцовага калгасу, затым кіраўніком Маларыцкай фабрыкі па сушцы гародніны. Аляксандар і Анатоль кіравалі бярозаўскім прадпрыемствам «Варыянт», што вырабляла вокны і дзьверы з алюміну і драўніны[2].

Скончыў электратэхнічны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытуту. Пасьля навучаньня па разьмеркаваньні трапіў на трактарны завод, дзе працаваў цягам наступных некалькіх гадоў і даслужыўся да начальніка энэргаслужбы корпусу[3].

Remove ads

Прадпрымальніцкая дзейнасьць

У лістападзе 1992 году Юры Чыж заснаваў кампанію «Трайпл», якая займалася будаўніцтвам і вытворчасьцю будаўнічых матэрыялаў. Цягам наступных гадоў у структуру ягонага бізнэсу ўвайшлі прадпрыемствы па вытворчасьці безалькагольных напояў («АкваТрайпл»), рэстаран-бровар «Ракаўскі бровар». Сама ААТ «Трайпл» спэцыялізуецца на будаўніцтве, вытворчасьці алюмініевых канструкцыяў, транспарце і іншым[3].

У 1999 годзе Чыж увайшоў у Раду па разьвіцьці прадпрымальніцтва пры прэзыдэнце Беларусі.

У сьнежні 2021 году Аб’яднаньне сілавікоў Беларусі выпусьціла расьсьледаваньне аб дарагіх аўтамабілях, якія дарылі Аляксандру Лукашэнку. Па дадзеных аўтараў расьсьледаваньня, Юры Чыж падарыў яму Rolls-Royce Phantom Coupé(en) 2008 году выпуску, які каштуе паўмільёна даляраў ЗША, ды Panther Kallista(en) 1988 году выпуску[4]. У кастрычніку 2022 году Беларускі расьсьледавальніцкі цэнтар(be) заявіў, што Юры Чыж ды яго літоўскі бізнэс-партнэр Вітольд Тамашэўскі ў 2011—2012 гадах перапрадавалі расійскую нафту пад выглядам растваральнікаў[5].

Але затым Юры Чыж трапіў у няласку ды пад крымінальны перасьлед[5]. У 2016 яго затрымлівалі па падазрэньні ва ўхіленьні ад сплаты падаткаў ды збораў у асабліва буйным памеры, пасьля арыштоўвалі ў сакавіку 2021 году[6]. У лютым 2023 году Чыжа прыгаварылі да трох з паловай гадоў пазбаўленьня волі, але вызвалілі ад адбываньня тэрміну з-за амністыі ды часу, праведзенага ім пад вартай у 2016 і 2021—2022 гадах[7].

Remove ads

Грамадзкая дзейнасьць

Юры Чыж — былы кіраўнік ЗАТ «ФК Дынама-Менск». У 2008—2016 гадах быў старшынём Беларускай фэдэрацыі барацьбы.

20 чэрвеня 2013 году ўказам № 279 А. Лукашэнка ўзнагародзіў Ю. Чыжа ордэнам Айчыны III ступені[8].

Санкцыі ЭЗ

23 сакавіка 2012 году прадпрымальнік разам з ягонымі кампаніямі быў уключаны ў Чорны сьпіс Эўразьвязу як адзін з кашалькоў рэжыму Лукашэнкі[9]. 6 лістапада 2015 году санкцыі супраць Чыжа і ягоных актываў былі зьнятыя[10].

Сям’я

Юры Чыж быў жанаты, мае двух сыноў і дачку[11]. Увесну 2023 году Чыж пацьвердзіў у інтэрв’ю, што разьвёўся з жонкай ды знаходзіцца ў канфлікце з сям’ёю[12].

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads