Юстын Поль
філярэт, адзін з арганізатараў Лістападаўскага паўстаньня на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Юстын Рамуальд Поль (па-польску: Justyn Romuald Pol) (1802—1831) — філярэт, адзін з арганізатараў Лістападаўскага паўстаньня на тэрыторыі былога Вялікага Княства Літоўскага.
Біяграфія
Навучаўся на юрыдычным факультэце Віленскага ўнівэрсытэту. Падчас навучаньня далучыўся да суполкі філярэтаў, дзе пазнаёміўся з Адамам Міцкевічам. Адзін з герояў паэмы Адама Міцкевіча «Дзяды». Стаў адным з арганізатараў Лістападаўскага паўстаньня ў Ашмянах[1]. Разам зь Юзэфам Зянковічам, Юзэфам Шчэпінскім, Ігнатам Янкоўскім і Ігнатам Клюкоўскім быў сябрам Віленскага Камітэту, якія былі накіраваны ў Ашмянскі павет[2]. Падчас паўстаньня ажыцьцяўляў нагляд за дзейнасьцю партызанскіх атрадаў з дробнай шляхты[3]. Загінуў падчас паўстаньня. З пашпартам памерлага Юстына Поля брат Адама Міцкевіча Францішак Міцкевіч, удзельнік паўстаньня, змог перайсьці мяжу з Прусіяй, пасьля чаго быў інтэрнаваны пад Мальбаркам.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads