Мальбарк
места ў Паморскім ваяводзтве паўночнай Польшчы From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ма́льбарк (па-польску: Malbork, па-нямецку: Marienburg, па-лацінску: Civitas Beatae Virginis) — места ў Паморскім ваяводзтве паўночнай Польшчы, у дэльце Віслы. Цэнтар Мальбарскага павету.
Remove ads
Гісторыя
Каля 1274 року крыжакі пачалі ўзводзіць моцна фартыфікаваны замак у ніжнім цячэньні Ногату. Будаваны замак і ягоныя ваколіцы атрымалі назву Марыенбург, ці места Марыі, па імю патронкі Ордэну.
У 1286 паселішча вакол замку атрымала мескія правы ад краёвага магістру Конрада фон Тырбэрга-малодшага.
У 1309—1457 роках Мальбарк быў сядзібай вялікага магістру крыжацкага ордэну і сталіцай ордэнскай дзяржавы. Падчас Трынаццацігадовай вайны Мальбарскі замак быў перададзены Ордэнам пад заклад сваім жаўнерам з Багеміі. Тыя замест вяртаньня прадалі яго ў 1457 року каралю польскаму Казіміру IV. Насельнікі места, што паўстала вакол замку, пратэставалі супраць далучэньня да польскай дзяржавы. Тры гады ягоныя жыхары на чале з бурмістрам Барталямэем Блюмэ змагаліся з палякамі. Пасьля авалоданьня Марыенбургам палякі павесілі і чацьвяртавалі Блюмэ, яшчэ 14 чыноўнікаў і 3 рыцары былі кінутыя ў сутарэньні, дзе й памерлі[1]. У 1864 року Барталямэю Блюмэ быў пастаўлены помнік[2].
Паводле ўмоваў Торунскага міру 1466 року ў складзе польскай правінцыі Каралеўская Прусія. У 1466—1772 роках — сталіца Мальбарскага ваяводзтва Рэчы Паспалітай.
Па першым падзеле Рэчы Паспалітай у 1772 року адышоў да Каралеўства Прусія.
З 1871 року — у складзе Нямецкай імпэрыі.
Па ўмовах Вэрсальскай дамовы для насельнікаў Усходняе Прусіі быў праведзены плебісцыт па пытаньні далучэньня іх да Польшчы. 9 641 жыхар Мальбарку выказаўся за тое, каб застацца ў складзе Нямеччыны, і 165 жыхароў за ўваход у склад Польшчы[3]. Па выніках рэфэрэндуму места ўвайшло ў склад адміністратыўнага рэгіёну Марыенвэрдэр Усходняй Прусіі.
Падчас Другой сусьветнай вайны ў Мальбарку разьмяшчаўся авіяцыйны завод «Фокэ-Вульф», двойчы бамбаваны амэрыканскімі самалётамі. Напрыканцы вайны места было абвешчанае адной з, амаль усе цывільныя жыхары (акрамя 4000 чалавек) эвакуяваныя. У пачатку 1945 року Мальбарк стаўся полем жорсткіх бітваў і быў амаль цалкам зруйнаваны. Змаганьне скончылася 9 траўня 1945 року[4] захопам Мальбарку Чырвонай Арміяй. Пасьля гэтага ўсё астатняе цывільнае насельніцтва зьехала ці зьнікла бязь вестак. У чэрвені 1945 места было перададзенае ў кіраваньне польскім уладам.
У 1975—1998 роках уваходзіў у склад Эльблёнскага ваяводзтва.
Remove ads
Славутасьці
- Замак вялікіх магістраў Тэўтонскага Ордэну — найвялікшы ў сьвеце цагляны замак. У 1997 року ўлучаны ў сьпіс сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО.
- Мальбарская ратуша.
- Касьцёл Сьв. Яна II паловы XIV ст.
- Ерусалімскі шпіталь XVI—XVII стагодзьдзяў (улучаны ў сьпіс Сусьветнага фонду помнікаў у 2006 року).
- Касьцёл Сьв. Ежы (альбо Маткі Боскай Нястомнай Дапамогі).
Рэлігійныя суполкі
На тэрыторыі места дзеюць:
Гарады-пабрацімы
- Нордгарн (Нямеччына) (з 1995)
- Трокі (Летува) (з 1997)
- Сёльвэсборг (Швэцыя) (з 1999)
- Марньі-ле-Камп’ень (Францыя) (з 2004)
- Мангайм-на-Райне (Нямеччына) (з 2005)
- Зьлева направа Salza, Feuchtwangen, Kniprode, Hohenzollern
- Гатычны касьцёл Сьв. Яна
- Замак і фрагмэнт сярэднявечнага места
- Касьцёл Сьв. Яна Хрысьціцеля
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads