Ягель

лішайнікі, якія ядуць паўночныя алені From Wikipedia, the free encyclopedia

Ягель
Remove ads

Я́гель, або але́невы мо́х (аленеў мох)[1]лішайнікі, якімі сілкуюцца паўночныя алені[2][3][4][5][6]. Адзначаны выпадкі зьяданьня паўночнымі аленямі каля 112 відаў лішайнікаў, але кармавое значэньне звычайна маюць да 20 відаў у межах вывучанай часткі арэала паўночнага аленя.

Хуткія факты Клясыфікацыя, Царства ...

Найбольшую кармавую каштоўнасьць маюць клядоніі (клядонія аленіная, клядонія зорчатая, клядонія лясная і інш.), цэтрарыі (цэтрарыя ісьляндзкая, цэтрарыя сьнежная) і некаторыя попельнікі (віды Stereocaulon Schreb.). Асноўным кормам аленя ягель бывае толькі ў сьнежныя сэзоны года, калі ўтрыманьне яго ў рацыёне аленя можа даходзіць да 70-80%. Са зьяўленнем на пашах зялёнай расліннасьці спажываньне аленем ягеля скарачаецца. Расьце ягель вельмі павольна: 3-5 мм у год. Для аднаўленьня пашы пасьля выпасу аленяў можа спатрэбіцца некалькі дзесяцігодзьдзяў.

Remove ads

Этымалёгія

У беларускую мову за пасярэдніцтвам расейскай прыйшла назва ягель, якая ў сваю чаргу увайшла ў расейскую мову, верагодна, з карэльскай, альбо фінскай ад саамскага першапачатковага jiegel[7]. У іншых эўрапейскіх мовах, апроч нацыянальных назваў, набыла папулярнасьць швэдзкая назва ягеля - renlav.

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads