Ягор Летаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
І́гар Фёдаравіч Ле́таў, вядомы як Яго́р Ле́таў (па-расейску: Игорь Фёдорович Летов, Егор Летов; 10 верасьня 1964 — 19 лютага 2008) — расейскі і савецкі рок-музыка і паэт з Омску, лідэр гурта «Гражданская оборона», адзін з найбольш яркіх прадстаўнікоў панк-плыні на тэрыторыі СССР у цэлым, і ў Сыбіры ў асобнасьці. Малодшы брат вядомага музыкі-саксафаніста Сяргея Летава.
Апошні альбом выйшаў у траўні 2007 году «Зачем снятся сны».
Remove ads
Ягор Летов сканаў ва ўзросьце 43 гадоў, у сьне, 19 лютага 2008 году ў сябе дома ў Омску, каля 16 гадзін па мясцовым часе. Празь месяц прычынай сьмерці была названая, па меркаваньні экспэртаў, вострая дыхальная недастатковасьць, выкліканая атручваньнем алькаголем[2]. Раней паведамлялася, што прычынай сьмерці быў сардэчны прыступ, што сьцвярджалася таксама сябрамі Летава. На афіцыйным сайце гурта зьявілася заява жонкі Летава і дырэктары групы аб тым, што яны не атрымлівалі ніякіх вынікаў правядзеньня судмэдэкспэртызы, і лічаць артыкулы ў СМІ хлусьнёй.[3]
Ягор Летаў быў пахаваны 21 лютага 2008 году на Стара-Ўсходніх могілках гораду Омску, побач з долам яго маці.[4]. На доле быў усталяваны драўляны крыж. Перад пахаваньнямі адбылася цырымонія разьвітаньня, на якой прысутнічалі некалькі сотняў чалавек.
Пасьля сьмерці на Арбаце зьявілася мэмарыяльная сьцяна памяці.
Remove ads
Дадатковыя зьвесткі
- Зь сярэдзіны 1990-х Ягор Летаў падтрымліваў Нацыянал-бальшавіцкую партыю і меў партбілет з нумарам 4. Аднак зь лютага 2004 году афіцыйна адхрысьціўся ад любых, у тым ліку нацыяналістычных, палітычных сілаў.
- Неаднаразова заяўляў у СМІ што зьяўляецца прыхільнікам Аляксандра Лукашэнкі[5].
Глядзіце таксама
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads