Ядвіга Разьдзялоўская

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ядвíга Разьдзялóўская (дзявоцкае прозьвішча Лясе́ўская, польск.: Jadwiga Lesiewska-Rozdziałowska; 1 сакавіка 1902, Бяла-Падляска, Польшча — 26 жніўня 1992, Маладэчна, Беларусь) — беларуская жывапісіца. Заслужаная дзяячка культуры Польшчы (1982). Сябра Саюзу мастакоў Беларусі.

Хуткія факты Імя пры нараджэньні, Дата нараджэньня ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Нарадзілася ў м. Бяла-Падляска[1]. Дзяцінства і юнацтва правяла ў Замосьці. У 1922 годзе скончыла ў мясцовую гімназію[2].

У Прамыслова-мастацкай школе ў Любліне прайшлі два гады яе жыцьця — з 1929-га па 1931-ы. Там яе настаўнікам быў вучань Яна Матэйкі, славуты мастак-жывапісец, графік і вітражыст Юзаф Мэхофэр[3].

Скончыла ў 1939 годзе Варшаўскую мастацкую школу. У час вайны знаходзілася на радзіме мужа ў Баранавічах, засталася ў Беларусі. Падчас вайны не пакінула мастацтва. Працуючы ў баранавіцкім фотаатэлье рэтушоркай, пасьпявала пісаць карціны, у тым ліку і на замову. Брала ўдзел у выставах, што адбываліся пад нямецкай акупацыяй у Баранавічах і Менску ў 1942 годзе, удзельнічала ў працы баранавіцкай мастацкай суполкі «Маладая Беларусь». За гэта яе выслалі ў Казахстан[4].

У 1948 годзе вярнулася ў Беларусь, заснавалася ў Маладэчне[5].

З 1957 г. сябра Беларускага саюзу мастакоў[6].

У 1959—1977 гадах выкладала ў студыі выяўленчага мастацтва ў Маладэчне Менскай вобласьці. Прымала ўдзел у выстаўках у Румыніі, Фінляндыі, Польшчы[7].

Валодала некалькімі замежнымі мовамі і грала на фартэпіяна[8].

Памерла Ядвіга Разьдзялоўская ў 1992 годзе, пражыўшы 90 год. Пахаваная на маладэчанскіх могілках побач з магілай свайго мужа[9].

Remove ads

Творчасьць

Творчасьці ўласьцівыя гарманічнасьць калярыту, дакладнасьць мастацкага вобраза, лірычнасьць. Аўтарка сюжэтна-тэматычных карцінаў «Немцы адступаюць» (1946), «У рабства» (1947), «Дом-музей П. І. Чайкоўскага ў Кліне» (1951), «Раніца» (1956), «Адам Міцкевіч і Марыля Верашчака ў Туганавічах» (1965); партрэтаў «Дзяўчынка ў ружовым» (1956), «Маладая балерына» (1960), «Цыганка з дзіцем» (1968), «Мастак Б. Шахназараў» (1981); пэйзажаў «Масток» (1956), «Від на аул Кубачы» (1963), «Нясьвіж. Вясна ў парку» (1975), «Вясна ў лесе» (1982); натурмортаў «Кветкі і фрукты», «Вясновы натурморт» (абодва 1963), «Чаромха» (1966), «Белая акацыя», «Натурморт з вінаградам», «Мальвы» (усе 1976), «Натурморт з рабінаю» (1980), «Вязынка», «Рэквіем», «Родныя кветкі» (усе 1982), «Сказ беларускага лесу» (1984) і інш[10].

Працавала таксама ў графіцы[11].

Спадчына Разьдзялоўскай разнастайная ў жанравых адносінах: тэматычная карціна, пэйзаж, інтэр’ер, партрэт, натурморт[12].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads