Язэп Дакіневіч

беларускі вайсковы й грамадзкі дзяяч From Wikipedia, the free encyclopedia

Язэп Дакіневіч
Remove ads

Язэ́п Дакіне́віч (1906, в. Галынцы — ?) — беларускі вайсковы й грамадзкі дзеяч, зарганізаваў Беларускую народную самапомач і беларускую самаахову на Слонімшчыне. Пазьней сфармаваў гэтаксама 48-ы батальён дапаможнае паліцыі.

Хуткія факты Прыналежнасьць, Род войскаў ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Да вайны

Служыў у польскай арміі, зьяўляўся афіцэрам. Дасягнуў званьня падхарунжага[1].

Падчас Другой сусьветнай вайны

З 1941 року загадчык харчоўні й начлежнага дома Самапомамачы[2][3].

У 1942 годзе прымае ўдзел на ўстаноўчым зьезьдзе Беларускае незалежніцкае партыі ў Менску[4].

У 1942—1943 роках — камандовец Слонімскага батальёну беларускае самааховы.

48-ы батальён дапаможнае паліцыі

У другой палове 1943 году нямецкія паліцыйныя ўлады пастанавілі зарганізаваць яшчэ тры беларускія паліцыйныя адзінкі: 48-ы батальён у Слоніме, 60-ы батальён у Баранавічах і 36-ы полк ва Ўрэччы Слуцкае акругі. Акруговы камісар Слонімскай акругі супольна зь нямецкім акруговым начальнікам паліцыі папрасілі ў жніўні 1943 году да сябе спадара Дакіневіча й слонімскага павятовага старшыню спадара Цітовіча і абвясьцілі ім, што нямецкія ўлады дазваляюць зарганізаваць беларускае войска і што ў Слоніме мае быць створаны першы батальён, камандоўцам якога будзе якраз Дакіневіч[5].

Дакіневіч прыймаў ахвотнікаў, выступаў перад імі з гарачымі прамовамі й нястомна заладжваў усе справы па арганізацыі батальёну. Празь некалькі дзён у батальён прыбыло каля 5.000 чалавек[1], у разоў пяць больш, чымся было наогул патрэбна. Немцы вельмі дзівіліся такому зьявішчу, хвалілі Дакіневіча, і пакрысе пачалі самі брацца за людзей.

Калі Дакіневіч зарганізаваў батальён, прыбыў сапраўдны камандовец батальёну маёр-немец, а зь ім разам і ўся абсада батальёну — таксама немцы. Дакіневіч застаўся пры батальёне ў ролі афіцэра прапаганды. Немцы, праўда, вельмі лічыліся з Дакіневічам, нават называлі яго камандоўам батальёну, бо ведалі, — калі сыйдзе з батальёну Дакіневіч, то й увесь батальён разьляціцца, але гэта справы не зьмяняла[1].

У кастрычніку 1943 году Францішак Кушаль прыехаў на інспэкцыю гэтага батальёну. Батальён прадстаўляўся вельмі добра, быў баёва настроены, выпадкі дэзэрцыі былі вельмі рэдкія. Адно жаданьне, якое мелі жаўнеры — гэта каб камандоўцы ў іх былі беларусы.

Неўзабаве батальён пачаў змагацца супраць партызанаў. Пад поглядам баёвым ён таксама паказаў сябе з найлепшага боку. І вось у меру таго, як батальён станавіўся штораз мацнейшым, значэньне Дакіневіча ў батальёне немцамі памяншалася. У сакавіку (зь некаторых крыніцаў у лютым) 1944 году Дакіневіч быў пакліканы на пасаду акруговага начальніка БКА. Заняты цалкам новаю працаю, ён амаль зусім адыйшоў ад батальёну.

Акруговы начальнік БКА

Увосень 1943 году з прыездам тэатральнае групы Менскага Тэатру прайшлі арышты з-за даносаў тутэйшага беларускага актыву на сваю апазыцыю. Арышты не былі навінай у месьце, арыштоўваліся нягледзячы на тое, хто на каго падаваў данос, абы што-небудзь можна было выдумаць. Дзякуючы гэтым даносам, немцы арыштоўвалі беларусаў-нацыяналістаў. Збольшага да арыштаў у Слоніме спрычыніліся Дакіневіч і Данілюк, якія, нават калі нешта проста здавалася, беглі да немцаў, а тыя высылалі сваё СД і паарыштоўвалі. Таму Дакіневіч пазьней дасягнуў даверу Астроўскага й стаўся акруговым начальнікам БКА у Слонімскай акрузе[6] ў лютым 1944 году[7]. Паводле Алеся Асіповіча-Асіпчыка, Дакіневіч быў таксама прызначаны як намесьнік БЦР у Слонімскай акрузе[8], аднак, паводле кнігі «Беларусь учора і сяньня», якую напісалі тагачасьнікі, намесьнікам БЦР у Слонімскай Акрузе быў А. А. Аўдзей[6]. Праз Дакіневіча ў астрог патрапілі: Стэфа Лыскавец, Сяргей Новік-Пяюн, паэт Міско (Івэрс) і іншыя. Палова з арыштаваных была выпушчаная, а іншая выслана ў Калдычава па разглядзе ўжо Баранавіцкага СД.[8]

Пасьля вайны

З 1944 року жыў на эміграцыі. Спачатку ў Баварыі меў уласную рэстарацыю, падтрымліваў сувязі зь беларусамі, дапамагаў ім, потым перасяліўся ў Аргентыну. Але існуе вэрсія, што ў другой палове 1940-х гадоў ён вярнуўся ў Польшчу да сваёй каханай дзяўчыны, зь якой пазнаёміўся ў Слоніме. Там яны сустрэліся й ажаніліся. У Польшчы Дакіневіч пражыў свае апошнія рокі пад іншым прозьвішчам, адыйшоўшы ад усіх беларускіх справаў.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads