36-ы паліцыйны стралецкі полк
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
36-ы паліцыйны стралецкі полк — калябаранцкі аддзел дапаможнай паліцыі ў часе Другой сусьветнай вайны, складзены зь беларусаў Случчыны.
Remove ads
Перадумовы
Паводле загаду Гімлера ад 29 сакавіка 1943 году, з часткі рэкрутаў шума-батальёнаў, а таксама нямецкага пэрсаналу ў першай палове 1943 году пачалося фармаваньне іншаземных стралецкіх паліцыйных палкоў, якія складаліся з трох батальёнаў. Прадугледжвалася, што адзін батальён будзе цалкам нямецкі, тым часам як два іншыя мусілі складацца з тутэйшага насельніцтва (за выняткам афіцэраў).
Набор у полк
24 чэрвеня 1943 г. быў сфармаваны штаб, а таксама 2-і (камандовец — маёр Мільтцаў) і 3-і (камандовец — маёр Крамэр) батальёны. 14 ліпеня 1943 году з надвышкаў рэкрутаў з 48-га й 60-га батальёнаў быў створаны 1-ы батальён. Камандоўцам прызначаны обэр-лейтэнант Мартын Вальтын. Прапагандыстым зь беларускага боку ў палку стаў капітан Барашкевіч. Францішак Кушаль адзначаў:
Людзі, якія туды перасылаліся, былі шчыра ўпэўнены ў тым, што ідуць служыць Бацькаўшчыне. Як пры наборы ў 48-ы і 60-ы батальёны, яны трымаліся вельмі добра. Шмат у гэтым палку было людзей з Слуцкае акругі.
Remove ads
Шлях палку
Першапачаткова полк кватараваў ва Ўрэччы (каля Слуцку). Пазьней 36-ы полк быў пераведзены ў Валожын Вялейскай акругі. Валожын знаходзіўся побач з Налібоцкай пушчай, таму полк бесьперапынку вёў змаганьне з партызанамі. Капітан Барашкевіч праводзіў таксама набор для папаўненьня палку і быў ягоным маральным правадыром. Паводле непацьверджаных дадзеных, полк у гэты час налічваў каля 1100 чалавек.
З выведнае зводкі Баранавіцкага партызанскага злучэньня за кругабег ад 20 да 30 лістапада 1943 году:[1]
Места Валожын – батальён 36-га паліцэйскага палку: 550 чалавек, зь іх 130 паліцэйскіх, 60 – лясная ахова, 300 чалавек – войскі СС. Мястэчка Вішнева – 2-гі батальён 36-га паліцэйскага палку, вёска Шапавалы, Камарова, Дайноўка – 3-ці батальён 36-га паліцэйскага палка
Эвакуацыя
У часе эвакуацыі зь Беларусі полк браў удзел у баёх з бальшавікамі, пры гэтым загінуў сам капітан Барашкевіч. Пад час адступленьня назіраліся вельмі частыя выпадкі дэзэрцыі, у час якіх былі забітыя некаторыя камандоўцы. Недабіткі палку былі ўжо на тэрыторыі Нямеччыны ўключаныя ў склад брыгады Зыглінга.
У складзе брыгады Зыглінга
36-ы стралецкі паліцыйны полк увайшоў у склад 3-га полку брыгады разам зь іншымі былымі беларускімі фармаваньнямі.
Стасункі зь немцамі
Былы жаўнер палку згадваў:[2]
Аднаго разу наведаў нас нейкі нямецкі афіцэр. Калі нас пашыхтавалі на пляцы, ён падышоў да мяне й нешта загадаў па-нямецку. Гэта быў мой першы дзень пасьля знаходжаньня ў шпіталі, таму я пасьпеў запамятаць нямецкую каманду. Таму я не зразумеў яго й не падпарадкаваўся. Немец без ваганьня стукнуў мне па твары. Тады нашы хлопцы пачалі абурацца й ўзьнялі вэрхал. У выніку было вымушана ўмяшацца камандаваньне батальёну. Яму хутка патлумачылі маю сытуацыю. Наступнага дня гэны немец пакінуў нашыя кашары. Нікога не пакаралі за гэты выпадак.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads